Ра́дашча (радоща) ’агульная радасць’ (Нас.). Мяркуецца, што запазычана з украінскай мовы (Сцяцко, Выбр. тв., 1, 237), дзе выступае як pluralia tantum ра́дощі, што ставіць пад сумненне наяўнасць формы адз. л. (параўн. Малдаван, Этимология–1994–1996, 210). Праблематычнай падаецца і суадносная форма адз. л. ст.-слав. радоща, паколькі ў пісьмовых помніках гэтая і падобныя формы на ‑ощи сустракаюцца выключна ў форме мн. л., часцей за ўсё ў Тв. скл. радощами, што выступае ў ролі прыслоўя, якое паслужыла асновай для ўтварэння формы назоўнага і іншых склонаў (Трыпуцька, SR, 10, 81–96). Да *radostь з пашырэннем ‑(j)a (ESJSt, 12, 745). Гл. радасць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раўно́шчы ’рэўнасць’ (Сцяшк. Сл.). Абстрактны назоўнік на ‑ошчы, якім прыпісваецца ўкраінскае паходжанне, параўн. любошчы, радашча (гл.). Да рэўнасць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́шчы 1 ’сапраўдны, ісцінны’ (Касп., ТС), ст.-бел. сущии ’прысутны’: сущоу емоу на пироу (Карскі 2-3, 465), suszczy ’будучы’: u wysokom tohda horode suszczy (Хроніка Быхаўца), параўн. укр. су́щий ’істотны, важны’, рус. су́щий ’існуючы, сапраўдны’. Запазычана са ст.-слав. сѫшти, дзеепрым. цяп. часу ад быти ’быць’.
Су́шчы 2 ’хвароба немаўлят’: дзіця ў сушчах (віц., Нар. медыцына). Характэрная для назваў хвароб форма мн. л., што Карскі (2–3, 331) тлумачыў “множественностью признаков”; зыходная форма *сушч (ад сухі, гл., параўн. рус. сушч ’сухар, сушаная дробная рыба’) як тоўшч і пад., да словаўтварэння параўн. радашча, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)