рагу́лькі, -лек бот. жи́вокость ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рагу́лькі ’казялец’, ’кураслеп, Ranunculus acer L.’ (ЛА, 1; іўеў., Сл. ПЗБ). Ад рог1 (гл.) з-за падобных да рожак формы лістоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рагу́лька

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рагу́лька рагу́лькі
Р. рагу́лькі рагу́лек
Д. рагу́льцы рагу́лькам
В. рагу́льку рагу́лькі
Т. рагу́лькай
рагу́лькаю
рагу́лькамі
М. рагу́льцы рагу́льках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

живоко́сть ж., бот. рагу́лькі, -лек, ед. рагу́лька, -кі ж.;

живоко́сть садо́вая рагу́лькі садо́выя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рагу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Разм. Памянш. да рагуля (у 1 знач.); невялікая рагуля (у 1 знач.). Другое вогнішча Коля Булкін расклаў для кухараў, паставіў рагулькі, на іх павесілі кацялкі. Жычка.

2. Памянш.-ласк. да рагуля (у 2 знач.). — Хутка на пашу пойдзеце, рагулькі, — прамовіла Таццяна, быццам каровы маглі разумець яе. Марціновіч.

3. Спец. Прыстасаванне ў прадзільных машынах, якое дае ніцям вярчэнне і накіроўвае іх на шпульку.

4. толькі мн. (рагу́лькі, ‑лек). Род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства казяльцовых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпо́рникI м., бот. рагу́лькі, -лек, ед. рагу́лька, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вадзяны арэшакрагулькі, чылім; вадзяная травяністая расліна, Trapa’ (Касп.). Названа па месцы, дзе расце, і па плоду — арэхападобнай касцянцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўёў хвострагулькі палявыя, Delphinium consolida L.’ (Бейл.). Да пава і хвост (гл.). Матывацыя: расліна, што цвіце, сваім сінім колерам кветак нагадвае распушчаны хвост паў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапаркі́ ’расліна, якая расце ў жыце і мае сінія кветкі ў выглядзе сякеркі’ (Нас.), ’пустазелле ў жыце’ (Байк. і Некр.), ’рагулькі’ (Кіс.). Названа па знешняму выгляду кветак, параўн. укр. топірчики ’браткі’, рус. топо́рник ’вязель’, да тапор, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казёлкі ’расліна Delphinium consolida’ (Кіс ). Рус. козелки ’тс’, укр. козёлкі ’тс’. Палес. утварэнне ад козелок ’казляня’. У аснове метафары — перанос паводле падабенства формы: кветка расліны з яўнай зааморфиай прыкметай. Гэта асаблівасць характарызуецца такімі назвамі, як бел. рагулькі, тапары, укр. черевички, гострушки, гвоздики. комарові носики. сокирки і утварэннямі ад асновы koz‑ у гэтых мовах. Параўн. яшчэ козлікі ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)