рага́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Перашкода на шляху пранікнення куды-н. у выглядзе некалькіх накрыж збітых калоў, прымацаваных да доўгага бруса.

2. перан. звычайна мн. Перашкода, замінка.

Бюракратычныя рагаткі.

3. Невялікая драўляная развіліна з прывязанай да абодвух яе канцоў гумкай для кідання чаго-н.

Страляць з рагаткі.

|| прым. рага́тачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рага́тка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Рага́тка
Р. Рага́ткі
Д. Рага́тцы
В. Рага́тку
Т. Рага́ткай
Рага́ткаю
М. Рага́тцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рага́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рага́тка рага́ткі
Р. рага́ткі рага́так
Д. рага́тцы рага́ткам
В. рага́тку рага́ткі
Т. рага́ткай
рага́ткаю
рага́ткамі
М. рага́тцы рага́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рага́тка ж., в разн. знач. рога́тка;

~кі былі́ апле́цены дро́там — рога́тки бы́ли оплетены́ про́волокой;

цэнзу́рныя ~кі — цензу́рные рога́тки;

страля́ць з ~кі — стреля́ть из рога́тки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рага́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Прыстасаванне для перагароджвання доступу куды‑н. у выглядзе некалькіх накрыж збітых калоў, прымацаваных да доўгага бруса. [Людзі] усхапіліся з зямлі, падмялі пад сябе вартавых, .. раскідалі калючыя рагаткі і ў адзін момант зніклі ў густым хмызняку. Лынькоў. // перан.; звычайна мн. (рага́ткі, ‑так). Перашкода, замінка. Рагаткі царскай цэнзуры. Бюракратычныя рагаткі.

2. Рагулька з прывязанай да абодвух яе канцоў гумкай для кідання. Страляць з рагаткі. □ У .. [Кастуся] рагатка ёсць, зручная такая, з жоўтай гумы... Рылько.

3. Палка з развілінай для падтрымання якіх‑н. прадметаў. Падбеглі [мужчыны] бліжэй, убачылі .. кацёл, падвешаны на дзвюх нізкіх рагатках. Кулакоўскі.

4. Уст. Жалезны нашыйнік з доўгімі вастрыямі ўнутры, які надзявалі на шыю каму‑н. як пакаранне за правіннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рагатка 1 ’перашкода ў выглядзе накрыж збітых калоў’, ’драўляная развіліна з гумкай’, ’палка з развілінай для падтрымання якіх-небудзь прадметаў; рагаціна’ (ТСБМ, в.-дзв., Сл. ПЗБ), рога́тка ’прылада для вымярэння даўжыні’, ’рагаціна, з якой хадзілі на мядзведзя’ (ТС). Ад рог 1 (гл.). Перанос назвы адбыўся паводле падабенства прадмета да рагоў жывёлы.

Рага́тка 2 ’прылада для лоўлі рыбы’ (гарад., Сл. ПЗБ). Ад рог 1 (гл.), метафарычны перанос назвы па форме прылады.

Рага́тка 3 ’рыба колюшка, Gasterosteus aculeatus’ (гарад., Сл. ПЗБ), рага́ткі ’дробная рыба’ (Сцяшк. Сл.), рус. рога́тка ’колюшка’. Назва матываваў наяўнасцю вострых і моцных калючак на хрыбце рыбы. Ад рог 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рога́тка в разн. знач. рага́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Спро́ца ‘рагатка’ (Сцяшк.). Гл. проца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ца ’рагатка’ (драг., Сл. Брэс.), ’прашча’ (Скарбы), ст.-бел. процъ ’прашча, прастка’. З польск. proca ’прашча’. Этымалогію гл. прашча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́ты ’чорт’ (Інстр. 2). Табуіраваная назва міфалагічнай істоты паводле знешняй прыметы — наяўнасці рогаў. Да ро́г 1 (гл.), параўн. рага́тка ’рагатая карова’ (Мат. Гом.; брасл., глыб., талач., леп., ЖНС); з няясным значэннем (’неўпарадкаваная’?): хата рагата, дзела ў ёй шмат (Сержп. Прык.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)