ра́бчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікая лясная птушка сямейства цецеруковых са стракатым апярэннем.

|| прым. ра́бчыкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́бчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ра́бчык ра́бчыкі
Р. ра́бчыка ра́бчыкаў
Д. ра́бчыку ра́бчыкам
В. ра́бчыка ра́бчыкаў
Т. ра́бчыкам ра́бчыкамі
М. ра́бчыку ра́бчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ра́бчык м., зоол. ря́бчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́бчык, ‑а, м.

Невялікая лясная птушка сямейства цецеруковых з пярэстым апярэннем. Ля самай дарогі свіснуў рабчык. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́бчык 1 ’лясная птушка’ (ТСБМ; лудз., Сл. ПЗБ; Ян., ТС), рабе́ц ’рабчык’ (Гарэц.), рабо́к ’рабчык’ (Дразд.), ра́бка ’самка рабчыка’, ’плямістая карова’ (ТС), ст.-бел. рабецъ, рябецъ, рус. ря́бчик, укр. ря́бчик, о́рябка, польск. jarząbek, чэш. jeřábek, в.-луж. wjerjabka, балг. я́ребица ’курапатка’, літ. jerubė̃. Узыходзяць да і.-е. кораня *ē̆reb(h)‑: *ō̆reb(h)‑ (на агульнаславянскай глебе з назалізаваным e: *(j)eręb‑), які меў значэнне цёмна-чырвонага і бурага колераў, параўн. ст.-в.-ням. erpf ’цёмны’, ’чорна-буры’, ст.-ісл. jarpr ’карычневы’, ’буры’ (Покарны, 1, 334).

Ра́бчык 2 ’клін у заднім навоі’ (Ян.). Няясна, параўн. рабу́шка 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ря́бчик

1. зоол. ра́бчык, -ка м.;

2. бот. ра́бчык, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чуба́ты, -ая, -ае.

1. 3 чубам.

Чубатая курыца.

2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.

Ч. шалфей.

Ч. рабчык.

|| наз. чуба́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рабо́к 1 ’рабчык’ (Дразд.). Гл. рабчык 1.

Рабо́к 2 ’грыб Panaeolus’ (Сярж., Грыбы). Ад рабы́ (гл.), паколькі грыб мае рабыя пласткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арабо́к. Гл. рабчык, ораб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́бка 1 ’жанчына з вяснушкамі на твары’ (Сцяшк., Юрч. СНЛ), ’аса’, ’плямістая карова’ (ТС), ’сабака рабой поўсці’ (Варл.). Ад рабы́ (гл.).

Ра́бка 2 ’самка рабчыка’ (ТС). Гл. рабчык 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)