пі́нска-івацэ́віцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пі́нска-івацэ́віцкі пі́нска-івацэ́віцкая пі́нска-івацэ́віцкае пі́нска-івацэ́віцкія
Р. пі́нска-івацэ́віцкага пі́нска-івацэ́віцкай
пі́нска-івацэ́віцкае
пі́нска-івацэ́віцкага пі́нска-івацэ́віцкіх
Д. пі́нска-івацэ́віцкаму пі́нска-івацэ́віцкай пі́нска-івацэ́віцкаму пі́нска-івацэ́віцкім
В. пі́нска-івацэ́віцкі (неадуш.)
пі́нска-івацэ́віцкага (адуш.)
пі́нска-івацэ́віцкую пі́нска-івацэ́віцкае пі́нска-івацэ́віцкія (неадуш.)
пі́нска-івацэ́віцкіх (адуш.)
Т. пі́нска-івацэ́віцкім пі́нска-івацэ́віцкай
пі́нска-івацэ́віцкаю
пі́нска-івацэ́віцкім пі́нска-івацэ́віцкімі
М. пі́нска-івацэ́віцкім пі́нска-івацэ́віцкай пі́нска-івацэ́віцкім пі́нска-івацэ́віцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Пі́нск

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Пі́нск
Р. Пі́нска
Д. Пі́нску
В. Пі́нск
Т. Пі́нскам
М. Пі́нску

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Пинск г. Пінск, род. Пі́нска м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́рдасць, ‑і, ж.

1. Пачуццё ўласнай годнасці, павагі да сябе. — Г-э-э-э, панічок: з-пад самага Пінска прыходзяць і прыязджаюць да старой Мар’і, — з гордасцю прамовіла бабка. Колас. // Пачуццё задавальнення ад сваіх або чыіх‑н. поспехаў. Юрка адчуваў даверлівую Лёдзіну адданасць і поўніўся.. гордасцю за сябе. Карпаў.

2. Тое, чым (або той, кім) ганарацца. Гордасць і слава зямлі нашай — Простыя людзі. Куляшоў. Родная партыя — наша сумленне, Нашая гордасць і наша любоў. Бачыла.

3. Ганарыстасць, напышлівасць, фанабэрыстасць. Гордасці многа, а розуму не хапае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пару́шыцца, ‑шыцца; зак.

1. Перарвацца, спыніцца ў сваёй плыні, звычайным ходзе дзеянняў. Насцярожанае маўчанне ночы парушылася раптам нечаканым раскатам грому. Васілевіч. // Страціць стройнасць, зладжанасць, парадак. Дарога, па якой рухаліся эскадроны, вузкая, лясная, і строй адразу парушыўся. Навуменка.

2. Крануцца, сысці з месца; зрушыцца. [Зося] як абярнулася пры ўваходзе гасцей у хату тварам к дзвярам, так і стаяла, не хочучы парушыцца з месца. Гартны. Мар’янка не парушылася, не аднімала рук ад твару. Колас. // перан. Страціць упэўненасць у чым‑н.; адступіць. [Дулеба] не парушыўся ў сваіх перакананнях, нават пабачыўшы бурлівы вір маніфестантаў на вуліцах Пінска, калі паліцыя баязліва пахавалася. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пульвына́ ’мясцовасць на ўсход ад Камянца і Брэста ў бок Пінска, дзе мала лесу і балот, многа палёў’ (кам., ЖНС). З фанетычна змененага *полевина ад поле (гл.), параўн. назву людзей з гэтых мясцовасцей — полюхи ’палевікі’ (Клімчук, там жа). Аднак польск. pólwy (pulwy) ’затопленыя нізіны’, гідронім Пульва (назва рэчкі, што ўпадае ў Буг), нямецкія (з Прусіі) і балтыйскія паралелі дазваляюць бачыць тут заходнебалтыйскі ўплыў, параўн. Непакупны (Связи, 142–144): суадносіць з прус. Palwe ’пустка, зарослая нізкарослым хмызняком’, збліжэнне з поле лічыць другасным. Лаўчутэ (Балтизмы, 126) звязвае з літ. palves ’марошка; ягада, якая расце ў забалочаных мясцінах’, palios ’вялікія балоты’, лат. pali ’забалочаны бераг возера’, што малаверагодна. Бяднарчук (ABSl, 9, 51) адносіць балтыйскія формы да уграфінізмаў, параўн. карэл. palvi ’населеная мясцовасць’, эст. palu ’паляна, лес на пясчанай глебе; зарослая кустамі раўніна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паэ́зія, ‑і, ж.

1. Мастацкая, пераважна вершаваная, творчасць. Асветленая і сагрэтая полымем рэвалюцыі 1905–1907 гадоў, паэзія Янкі Купалы стала голасам беларускага народа. Палітыка.

2. Творы, напісаныя вершаванай мовай; проціл. проза. Прозвішча нічога не гаварыла слухачам, хіба толькі аматары паэзіі ўспомнілі невялікую кніжку ў блакітнай вокладцы — першы яго зборнік. Хадкевіч. [Сцёпка:] — І адкуль ты ўзяў, што я паэзіі не люблю? Сапраўдную паэзію ўсе любяць. Колас. // Сукупнасць вершаваных твораў якога‑н. народа, эпохі і пад. Пралетарская паэзія. Рамантычная паэзія.

3. перан. Што‑н. прыгожае, велічнае, узвышанае, што хвалюе, уздзейнічае на пачуцці. Паэзія прыроды. Паэзія працы. □ І гэты ясны дзень, і гэтыя краявіды, поўныя паэзіі, і гэтыя весткі аб новым месцы, сабраныя ў дарозе, — усё гэта памацняла той добры настрой, у якім пад’язджаў Лабановіч да Пінска. Колас.

[Грэч. póiēsis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; пр. пабыў, ‑была, ‑было; зак.

1. Прабыць нейкі час дзе‑н. Ідучы з Пінска, далей ад фронту,.. [хлапчукі] затрымаліся тут, набылі нейкі час [на ўзлессі] і прыйшлі ў атрад Бумажкова. Чорны. [Наста:] — Вазьмі мяне з сабой. Мне цяжка тут. [Андрэй:] — Вазьму [пазней]. А покуль — тут пабудзеш. З. Астапенка. // Схадзіць, з’ездзіць куды‑н., наведаць каго‑, штон., прабыўшы там нейкі час. Пабыць у роднай вёсцы. Пабыць у знаёмых. □ [Мама] рана выпаліла ў печы, пабыла на рынку і цяпер сядзіць на ляжанцы, вяжа бацьку цёплыя шкарпэткі. Карамазаў.

2. Прыняць удзел у чым‑н., папрысутнічаць дзе‑н. Пабыць на вайне. Пабыць на нарадзе. Пабыць на вяселлі.

3. Прабыць нейкі час у якім‑н. стане, якасці, становішчы. Пабыць настаўніцай. Пабыць за старшыню. □ [Аксіння] рада людзям, заўсёды ахвотніца пагаварыць, а сёння ёй хочацца пабыць адной са сваімі прыемнымі і не зусім вясёлымі думкамі... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)