пігу́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пігу́лка пігу́лкі
Р. пігу́лкі пігу́лак
Д. пігу́лцы пігу́лкам
В. пігу́лку пігу́лкі
Т. пігу́лкай
пігу́лкаю
пігу́лкамі
М. пігу́лцы пігу́лках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Пігу́лка, піґу́лка, піґу́лчына ’пілюля, таблетка’ (Яруш., Нас., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ; лун., Шатал.; віл., Жыв. сл.; Скарбы; міёр., Нар. словатв.). З польск. pigułka, якое ў форме piguła узнікла ў выніку распадабнення з piluła, — апошняе з лац. pilula ’шарык’ < pila; параўн. ням. Pille ’пілюля’ (Брукнер, 413).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)