пяча́тка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пяча́тка |
пяча́ткі |
| Р. |
пяча́ткі |
пяча́так |
| Д. |
пяча́тцы |
пяча́ткам |
| В. |
пяча́тку |
пяча́ткі |
| Т. |
пяча́ткай пяча́ткаю |
пяча́ткамі |
| М. |
пяча́тцы |
пяча́тках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
штэ́мпель, -я, мн. -і, -яў, м.
Від пячаткі з выпуклым адбіткам або надпісам, а таксама адбітак, зроблены такой пячаткай.
Паштовы ш.
|| прым. штэ́мпельны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
экслі́брыс, -а, мн. -ы, -аў, м.
Памастацку аформлены знак, які паказвае на прыналежнасць кнігі ўладальніку (звычайна ў выглядзе пячаткі, наклейкі і пад.).
|| прым. экслі́брысны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сфрагі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае пячаткі.
[Ад грэч. sphragis — пячатка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывясны́, ‑ая, ‑ое.
Прызначаны, прыстасаваны для прывешвання. Прывясны замок. Прывясная лямпа. □ Грамата напісана уставам на невялікім кавалку пергаменту з абрыўкам шнура ад згубленай прывясной пячаткі. «Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Печатарнік ’сакратар, які прыкладвае пячаткі’ (Нас.). У выніку кантамінацыі польск. pieczątarz і ўсх.-слав. печатник, параўн. стараж.-рус. печаппшкь ’службовая асоба, якая захоўвае пячаць і прыкладвае яе’ (1284 г.)·
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
храни́тель
1. захава́льнік, -ка м.;
2. (должностное лицо) хава́льнік, -ка м.;
храни́тель печа́ти хава́льнік пяча́ткі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ка́нцлер, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Адна з вышэйшых урадавых пасад у некаторых краінах Заходняй Еўропы, Вялікабрытаніі і інш., а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.
2. Начальнік канцылярыі вялікага князя ў Вялікім Княстве Літоўскім, хавальнік дзяржаўнай пячаткі (гіст.).
3. Вышэйшы грамадзянскі чын у Расіі да 1917 г. (гіст.).
|| прым. ка́нцлерскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пяча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Тое, што і пячаць; невялікая пячаць. І гэты корч набыў цяпер новае значэнне: гэта быў не проста выварат, а як быццам лорд-ахоўнік дзяржаўнай пячаткі, як гэта заведзена ў Англіі. Колас. На ўсім яшчэ ляжыць вельмі прыкметная жахлівая пячатка вайны. Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., каго-што.
1. Націснуўшы, наблізіць да чаго-н.; прычыніць боль, націснуўшы чым-н., заціснуўшы дзе-н.
П. дзіця да грудзей.
П. палец дзвярамі.
2. перан. Стварыць суровыя, неспрыяльныя ўмовы, абмежаваць у чым-н., пазбавіць магчымасці адмаўляць што-н., адпірацца ад чаго-н. (разм.).
П. гультаёў. П. каго-н., каб той усё расказаў.
|| незак. прыціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прыціска́нне, -я, н. і прыці́ск, -у, м. Прыцісканне павязкі да раны. Прыціск пячаткі да дакумента. Прыціск абібокаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)