пяле́гаваць, -гую, -гуеш, -гуе; -гуй; -гаваны; незак., каго-што (разм.).

Песціць, любоўна даглядаць.

П. дзіця.

|| наз. пяле́гаванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяле́гаваць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пяле́гую пяле́гуем
2-я ас. пяле́гуеш пяле́гуеце
3-я ас. пяле́гуе пяле́гуюць
Прошлы час
м. пяле́гаваў пяле́гавалі
ж. пяле́гавала
н. пяле́гавала
Дзеепрыслоўе
цяп. час пяле́гуючы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пяле́гаваць несов., разг. хо́лить, леле́ять; не́жить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяле́гаваць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., каго-што.

Абл. Аддаваць шмат увагі каму‑, чаму‑н., любоўна даглядаць; песціць. Густыя светла-каштанавыя валасы, якіх.. [Чорны] ніколі не песціў і не пялегаваў, кучаравіліся самі сабой. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяле́гаваць (пеле́говаць) ’калыхаць на руках, няньчыць, песціць’ (Нас., Бяльк., Гарэц.), пяле́гваць ’тс’ (Шат.), пяле́гъвъць ’вельмі пеставаць, даглядаць’ (беш., Нар. сл.). Разам з пяленгаваць ’песціць, даглядаць’ (Нас.; слонім., Жыв. НС), дзе захавалася назалізацыя, лічыцца запазычаннем з польск. pielęgować ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 65, 68); апошняе, паводле Банькоўскага (2, 551), з першаснага pielengować ’закручваць немаўля ў пялёнкі’, якое разам з рус. дыял. пеле́говать ’даглядаць’, пелёжить ’пакрываць саломай знешнія сцены хаты на зіму’ ад рус. дыял. пелега́ ’пакрыццё, заслона’ (першапачаткова пра кару і пра пялёнкі) і ст.-польск. pielega ’пялёнка’, што звязана з *pelena ’пялюшка’, насуперак Брукнеру (408), які выводзіць названыя польскія словы з ням. pflegen ’даглядаць, песціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; незак., каго (што).

Песціць, галубіць, пялегаваць.

М. дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяле́гавацца, ‑гуецца; незак.

Зал. да пялегаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хо́лить несов. пяле́гаваць, пе́сціць, дагляда́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пільгава́ць ’старанна і доўга мыць’ (гродз., ЖНС). З ’пельгаваць < пялегаваць < пялежыць ’біць, праводзячы палосы’ (гл.). Параўн. таксама пілягпу́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ляле́зік, браг. леле́зік ’ласун’ (Мат. Гом.). З ⁺лялеза (ці ⁺леляза), якія ад лялеяцьпялегаваць’ (гл.). Аб суфіксе ‑з‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 41.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)