пыль ж. пыл, род. пы́лу м.;

косми́ческая пыль касмі́чны пыл;

пыль в глаза́ пуска́ть пыл (тума́ну, ману́) у во́чы пуска́ць; жвір у во́чы сы́паць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пыль-пыль, пы́лі‑пы́лі — падзыўныя словы для куранят (Мядзв., Шымк. Собр., Гарэц., Шат., Жд. 1, Янк. 2, Мат. Маг., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’падзыўныя словы для качак, качанят і гусянят’ (беласт., Ніва, 1980, 14 вер.), пшя ’тс’ (там жа), пы́люш ’вокліч, якім адганяюць курэй’ (клім., Мат. Маг.), пыляня ’кураня’ (Шпіл.), пыльна ’тс’ (Шат.; петрык., Мат. Гом.), пыляты ’кураняты’ (Мат. Маг.), рус. пылі‑пы́лі ’падзыўныя словы для курэй’, пы́ля‑пы́ля ’падзыўныя для індыкоў’, пшя ’курыца, кураня’, польск. руlі‑руlі, чэш. ріlі‑ріlі, руl’а‑рyl’а, pile ’гусяня’, в.-луж. pila ’качаня, гусяня’, н.-луж. pile‑pile, pile ’гусяня’, балг. пили‑пили ’падзыўныя для куранят’, пиле ’кураня’, серб.-харв. піме ’тс’, макед. пиле ’кураня, птушачка’. Паводле Махэка₂ (449), “старажытнае даіндаеўрапейскае слова”, параўн. крым.-тат. pili ’кураня’, тамільск. piḷḷai ’птушаня’. Прасл. *pilę, параўн. літ. pylėt лат. pile ’качка’, лац. pullūs ’маладая жывёліна’, гоц. pula ’жарабя’, інд. ріllіка ’птушаня’. Гл. таксама пуль‑пуль, пуляня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пыл (род. пы́лу) м., пыль ж.;

касмі́чны п. — косми́ческая пыль;

аж п. куры́ць — дым коромы́слом; пыль столбо́м;

пуска́ць п. у во́чы — пуска́ть пыль в глаза́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плёх-плёх ’падзыўныя для курэй’ (шальч., Сл. ПЗБ). У выніку налажэння падзыўных з элементам ‑ёх/‑ох (параўн. цялох-цялох ’падзыўныя для кароў’) на пыль-пыль ці плі‑плі (ДАБМ; віл., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

взмести́ сов. (поднять) узня́ць;

взмести́ пыль узня́ць пыл.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сма́хиватьI несов. (пыль и т. п.) зма́хваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змахну́ць сов. смахну́ть;

з. пыл — смахну́ть пыль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выхло́пывать несов. (выбивать, выколачивать пыль, сор и т. п.) выбіва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пуль-пуль-пуль ’падзыўныя словы для курэй, куранят’ (Сл. ПЗБ; мсцісл., З нар. сл.; Янк. 2, ТС), сюды ж памянш.-ласк. пу́лькі‑пу́лькі, пу́лічкі‑пу́лічкі, пу́лінькі‑пу́лінькі, рус. пуль‑пуль‑ пуль ’тс’, укр. пуль‑пуль‑пуль ’падзыўныя словы для куранят, гусянят, індыкоў’. Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 170), утворана ад слова дзіцячай мовы, параўн. укр. пу́ля ’качка’, пуле ’гусяня’, якія маюць паралелі на Балканах, параўн. Кабылянскі, Мовознавство, 1981, 6, 41–52; бел. пуляня ’кураня’ (гл.). Параўн. пыльпыльпыль ’тс’, апу́ль ’адгоннае слова для птушак’ (адносна апошняга гл. Супрун, Stud. Ros. Posn., 1979, 10, 207–209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ралкі ’асобіны канапель з пыльнікамі’ (Сл. паўн.-зах.). Да курыць (гл.) ’пыліць’, суфіксацыя незразумелая. Магчыма, да *куралькі. Тады курыць > кураль > *куралёкпыль нік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)