◎ Пы́зы ’бульбяныя клёцкі з мясам’ (Скарбы), пы́за (pyza) ’страва даўніх часоў, прыгатаваная з канаплянага малака’ (Варл.), пэза ’булачка, начыненая салам’ (Нас.), укр. пизи ’вараныя галушкі з кіслага грачанага цеста, ядуць з часныком і алеем’, польск. pyza ’від клёцак’; перан. ’круглая, тоўстая шчака’. Няясна; паводле Банькоўскага (2, 972), рэгіянальнае старажытнае слова (Мазоўша, Вялікапольшча), з якога выводзіцца прыметнік pyzatyʼтаўсташчокі’, Брукнер (450) апошняе слова звязвае з рухае ’рыць зямлю; перабіраць у ядзе’, pūzdro, pužo і параўноўвае з рус. пыж ’пусты арэх’, пыжить ’уздуваць’. Гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пы́зі ’нюні’, пызя ’плакса’ (Клім.), параўн. пЫ (пізікі) пускаць ’плакаць; распускаць нюні’ (ТС). Першаснае значэнне, хутчэй за ўсё, ’надутыя губы, пакрыўджаны выраз твару’, што дазваляе звязаць слова з пы́згры ’мыса’ (гл.), польск. pyzaty (гл. пызы). Параўн. пыса, пыца (гл.). Да гукапераймання пиги (перадае плач) адносіць укр. пюі ’румзанне’. ЕСУМ (4, 367), параўн. пігутка, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)