пу́хкаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пу́хкаю пу́хкаем
2-я ас. пу́хкаеш пу́хкаеце
3-я ас. пу́хкае пу́хкаюць
Прошлы час
м. пу́хкаў пу́хкалі
ж. пу́хкала
н. пу́хкала
Загадны лад
2-я ас. пу́хкай пу́хкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пу́хкаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пу́шкаць ’ласкатаць’ (ПСл.). Магчыма, гукапераймальнае запухаць, пу́хкаць ’дуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́каць1 ’стукаць, страляць, лопаць, падаць з глухім гукам’ (Нас., лельч., Нар. лекс.; Мат. Маг.; Сл. ПЗБ), пу́кацца ’лопацца; падаць’ (ТСБМ, Яруш., Гарэц., Нас., ТС, паст., вільн., лаг., Сл. ПЗБ; Шат.), сюды ж пу́каўка іран. ’пра лёгкую зброю’ (ТСБМ); укр. пу́кати ’стукаць, лопаць’, рус. пу́кать ’стукаць, страляць, лопаць, пухкаць’, польск. pukać ’стукаць, страляць’, чэш. pukati ’лопаць, пухкаць’, славац. pukat ’тс’, в.-луж. pukać, н.-луж. pukaś ’тс’, славен. pókati ’лопаць’, púkatiпухкаць, псаваць паветра’, серб.-харв. pući (puknuti); pucati ’лопаць; страляць’, балг. пу́кам ’тс’, макед. пука ’тс’. Прасл. *pukati ’выдаваць глухі гук’; назалізаваны варыянт *pǫkati ’лопаць, лопацца’, магчыма, у выніку другаснага збліжэння на базе “вобразнай” семантыкі. Этымалогію гукапераймальнага бел. пу́каць, пу́кнуць ’выдаваць глухі трэск падобна да гуку пу́’, аформленага тыповым для гукаперайманняў фармантам ‑к‑, прапанаваў яшчэ Шымкевіч (2, 32), тое ж у Насовіча: въ кишкахъ пу́каець (Нас.), параўн. в.-луж. wutroba pukoce ’тс’. Узводзяць да і.-е. кораня *peu̯‑: *pou̯‑: *pū̆‑, які, пашыраны фармантам ‑s‑, прадстаўлены і ў пухнуць, гл. Фасмер, 3, 403; Шустар-Шэўц, 2, 1189; Чарных, 2, 82; ЕСУМ, 4, 630. Параўн. пухкаць, по́каць (гл.).

Пу́каць2 ’абіваць збожжавыя; каласаваць ячмень’ (віц., ЛА, 2; шуміл., Сл. ПЗБ; Бяльк.). Верагодна, да ну́каць ’біць, стукаць’ пад уплывам літ. pūkuoti ’біць, малаціць’, аднак геаграфія слова, параўн. рус. ну́кать ’тс’, а таксама ’абіваць галоўкі ільну’, ’выбіваць бялізну прачом’ (калуж., цвяр., пск., смал.) і ’малаціць гарох, сачавіцу’ (паўд., Даль), дае падставы бачыць тут супольную арэальную семантычную інавацыю ’біць’ — ’малаціць’.

Пу́каць3 ’іграць на скрыпцы, пальцамі перабіраючы струны’ (Ян.). Відаць, да пу́каць1 ’стукаць, выдаваць адрывістыя, рэзкія гукі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́хкі ’пышны, пульхны, порысты’ (ТСБМ; Шат., Др.-Падб.; лаг., Сл. ПЗБ; Воўк-Лев., Татарк., 182); пу́хкы ’тс’ (Клім.), пухкі́ ’пульхны, мяккі, дрыгвяністы’ (ТС), параўн. укр. пухки́й ’порысты, мяккі’. Ад пу́хаць, пу́хкаць ’брадзіць, ферментаваць’, па узору мя́ккі, лёгкі і пад.; параўн. падобныя дэрываты з іншай семантыкай: славен. púhek ’рэдкі; абвіслы (пра адзенне)’, славац. дыял. puchký ’вільготны, мокры’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́шка1 ’круглая пульхная булачка’ (ТСБМ; в.-дзв., калінк., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ’печыва з мукі і бульбы’ (лід., Сл. ПЗБ), ’мерзлая, перазімаваўшая на полі бульба’ (слуц., Жыв. сл.; пух., Сл. ПЗБ), пы́шка ’тс’ (Жд. 2; Жд. 3), рус. пы́шка ’пышка, пампушка’. Утворана ад пы́шкаць ’брадзіць, пухкаць (пра цеста)’, параўн.: подходзіць хлеб да пушкае (ТС), гл. пы́хаць, пышэ́ць.

Пы́шка2 ’ганарлівец, надуцік; пястун, раскошнік’ (Нас.), сюды ж пы́шыцца (пы́шицьца) ’надзімацца’ (Нас.), пы́шаны (пы́шенный) ’фанабэрысты, непадступны’ (там жа). Ад пыхаць, пышны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апушы́ць1 ’падвергнуць уздзеянню трунка’: «Мяне піва апушыла» (Федар., 6, 21); магчыма, сюды ж апаха́ць ’дрыхнуць’ (Грыг.; У Грыгаровіча сустракаецца замена у на а, о). Рус. дыял. пухнуць ’дрыхнуць’, польск. puszyć (галаву трункам) (Тувім, Słownik). Няясна. Магчыма, значэнне ’спаць’ узнікла ў выніку пераносу гукапераймальнага пухкаць ’дыхаць’ (параўн. балг. пу́хам дышу’), а магчыма, такое значэнне звязана з ацёкамі, апуханнем у выніку сну. Гл. пушыць.

Апу́шыць2, опу́шываты ’сядзець на вуллі’ — дзеянне, звязанае з раеннем пчол (Анох.). Славен. pušiti рыхтавацца да раення’. Няясна. Магчыма, звязана з апушыць1. Гл. пушыць, пух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́хаць ’брадзіць, кіснуць; бурчаць’ (шчуч., лід., Сл. ПЗБ), ’пыхкаць, сапці’: наесца да пухае (ТС), ’лопацца’: порхаўка пухаіць (круп., Сл. ПЗБ), пухаюць пупышкі (брасл., там жа), пу́хкаць ’тс’ (там жа), укр. пу́хкати ’пыхкаць’, рус. пу́хать ’тс’, польск. puchać ’выпускаць дух; распаўсюджваць водар, смурод’, в.-луж. puchać ’пыхкаць’, н.-луж. puchaś ’цяжка дыхаць; дуць, выдуваць’, славен. púhati ’пыхкаць; дзьмуць; курыць’, серб.-харв. пу́хати ’дуць; смуродзіць’, балг. пу́хам, пу́хкам ’ўзбіваць; пыхкаць, выпускаць з шумам паветра, дым’, макед. пуфка ’ўздыхаць; фыркаць; вуркатаць’. Прасл. *puxati ад гукапераймальнай асновы *pux‑ (гл. пух), якую узводзяць да і.-е. *pou‑s‑, што імітуе рэзкі выхлап, выдых і пад.; роднаснае літ. pū̃sti, pùsti ’дуць, надувацца; сапці’, лат. pùst ’тс’ (Фасмер, 3, 414; Скок, 3, 70; Шустар-Шэўц, 2, 1188), параўноўваюць таксама з грэч. φῡσάω ’тс’ (Фурлан–Бязлай, 3, 134; Сной, 514). З іншым варыянтам кораня гл. пы́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пух1 ’мяккія варсінкі; падсцілка шэрсці, поўсць’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк. МГ, Бес., Сл. ПЗБ; ельск., Мат. Гом.), ’пер’е наогул’: гэто пух, у нас пе́рʼе не кажуць (ТС), ’пер’е (гусінае)’ (гом., Мат. Гом.), ’адходы пры паланні, мякіна’ (Нас.; ЛА, 2; Выг.; петрык., лун., брагін., Шатал.), ’абдзіркі ад круп, высеўкі’ (ПСл; ветк., Мат. Гом.), ’пушны хлеб’ (Нас. Сб.), мн. л. пу́шʼе ’пер’е’ (ТС), параўн. укр. пух ’пух, дробныя валаскі’, рус. пух ’пух; шалупінне з проса, мякіна’, польск. puch ’мяккае, дробнае пер’е, валаскі’, чэш. puch ’дробнае пер’е’, славен. puh ’пух, пушок; галаўня ў збожжы’, балг. пух ’пух’, макед. пувка ’чубок’. Прасл. *puxъ — аддзеяслоўны назоўнік, семантыка зыходнага дзеяслова ’дуць, дзьмуць’, параўн. пу́хаць ’выпускаць паветра; ферментаваць’ (гл.), польск. puchać ’пыхаць, пускаць дух’, харв. púhati ’тс’, славен. pūhati ’пыхаць, дуць, дымець’ (< *puxati); літаральна ’тое, што адлятае пры подыху (дыхання, ветру)’. Узводзяць да і.-е. *p(h)eu̯s‑ ’пыхаць, пухкаць’ імітатыўнага паходжання (Бязлай, 3, 134; Скок, 3, 70), параўн. санскр. púšyati ’паспяваць’, грэч. φῦσα ’пухір’, лац. pussula, pustula ’тс’; параўнанне з літ. paustìs ’шэрсць жывёлы’, зафіксаваным на Віленшчыне (гл. Фасмер, 3, 414; Сной, 514 і інш.), сумнеўнае, паколькі апошняе хутчэй за ўсё запазычана з бел. поўсць ’тс’ (< прасл. *pьlstь або *pl̥stь).

Пух2 ’агаткі, Antennaria dioica Gaertn.’ (віц., Кіс.). Да пух1, параўн. укр. пух ’расліна Eriophorum vaginatum L.’ і чэш. дыял. peři ’тс’, названых так з-за знешняга выгляду пладоў.

Пух3 — выклічнік, імітуе лопанне, стрэл і пад. (ТСБМ, ЭШ, Сл. ПЗБ; полац., мсцісл., Нар. лекс.). Гл. пу́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)