пути́на
1. рыб. пуці́на, -ны ж.;
2. (путь) фольк. пуцяві́на, -ны ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пуці́на ж.
1. рыб. пути́на;
2. поэт. путь м., доро́га; жи́зненный путь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пуці́на 1 ’сцежка’ (Жд. 1), рус. пути́на ’дарога’. Да пуць ’тс’.
Пуці́на 2 ’каліна; ягады каліны’ (навагр., шчуч., Сл. ПЗБ; лід., Сцяшк. Сл.), памянш. пуці́нка (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене і інш. (там жа), запазычанне з літ. pùtinas ’тс’, параўн. літ. putinúoti ’чырванець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Павуці́на (ТСБМ, Касп., Яруш., Сл. ПЗБ, Інстр. II), павучы́на (Нас., Бяльк., Яруш., Гарэц., Сл. ПЗБ), павуце́нне (Гарэц., Мал.), павучы́ніна (Др.-Падб., Гарэц.), павучэ́нне (Яруш.), павучы́нне (Др.-Падб., Інстр. II, Сл. ПЗБ) ’тс’. Прасл. paǫčina < paǫkъ. Форма з ч з’яўляецца агульнаслав., параўн. рус. павучи́на, укр. павучи́на, польск. pajęczyna, серб.-харв. па̏учина і г. д. Распаўсюджаны ва ўсх.-слав. мовах варыянт з ‑т‑ (рус. паути́на, укр. павути́на), як мяркуюць, узнік пазней у выніку кантамінацыі ст.-рус. паучина з рус. дыял. путина ’павучына’, звязанага са ст.-слав. пѫто (Фасмер, 3, 29). На думку Бадуэна дэ Куртэнэ (SF, 4, 52), т у форме паутина атрымалася пад уплывам слова паук, а Праабражэнскі (2, 28) дапускае змяшэнне з рус. тянуть (бел. цягнуць). Найбольш здавальняючым здаецца цяпер тлумачэнне Мартынава (вусн. паведамленне), што наяўнасць гэтых варыянтаў з’яўляецца вынікам змешвання ў праславянскім kʼ і tʼ у выніку моцнай акамадацыі, асабліва паказальнай у паўночным арэале ўсх.-слав. моў (Мартынаў. Слав. акам., 62 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́тня 1 ’вядро, у якім трымаюць ваду ў хаце’ (кобр., Жыв. сл.), параўн. укр. пу́тня ’бочка’, путина ’пасудзіна для малака, цэбар для прыгатавання авечага сыру’, польск. putnia ’вялікае драўлянае вядро, цэбрык’, чэш. putna ’тс’, славац. putna ’тс’, харв. putna ’тс’, серб. пу́ту©ьа ’скрынка з дошак для пераносу гною, вінаграду, попелу’. Запазычанне, у якасці крыніцы падаюць ням. putina ’тс’ (Брукнер, 449) або ням. бавар. putten (літаратурнае Bütte) (Махэк₂, 501); паводле Банькоўскага (2, 968), “pasterskie słowo karpackie”, што разам з венг. puttony паходзіць з рум. putina ’цэбар’, той жа корань у рум. putinei ’маслабойка’; апошнія суадносяцца з с.-лац. būtina ’цэбар’ (< лац. buitis ’пасудзіна’, Фурлан–Бязлай, 3, 139); Скок (3, 87) у якасці крыніцы дапускае як ст.-в.-ням. putinna, budina, так і грэч. πυτίνη, βυτίνη, або іх кантамінацыю, аднак абедзве формы ўзыходзяць да грэч.-лац. būtina.
◎ Пу́тня 2 ’скрутак накроеных лык’ (ТС), ’лыка ці лазовая кара для падплятання лапцей’ (ТС). Гл. пуцня ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)