пусці́цца, пушчу́ся, пу́сцішся, пу́сціцца; зак., у што і з інф.

1. Адправіцца куды-н.

П. ў далёкую дарогу. П. бягом.

2. Пачаць рабіць што-н. у адпаведнасці са значэннем назоўніка або інфінітыва.

П. ў скокі.

П. ў спрэчкі.

П. разважаць.

|| незак. пуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пусці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пушчу́ся пу́сцімся
2-я ас. пу́сцішся пу́сціцеся
3-я ас. пу́сціцца пу́сцяцца
Прошлы час
м. пусці́ўся пусці́ліся
ж. пусці́лася
н. пусці́лася
Загадны лад
2-я ас. пусці́ся пусці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пусці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пусці́цца сов., в разн. знач. пусти́ться; (о быстром беге — ещё) припусти́ться;

п. ў даро́гу — пусти́ться в доро́гу;

п. ў ско́кі — пусти́ться в пляс;

п. разважа́ць — пусти́ться в рассужде́ния;

п. на хі́трыкі (хі́трасць) — пусти́ться на хи́трости;

перахрышчу́ся ды пушчу́ся! — была́ не была́!;

п. з усі́х ног — бро́ситься со всех ног;

п. ў саба́чую шку́ру — потеря́ть со́весть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пусці́цца, пушчуся, пусцішся, пусціцца; зак.

1. Адправіцца, накіравацца куды‑н. [Міхась] зноў і зноў дакараў у думках сястру, а заадно і Толю, што яны згадзіліся пусціцца ў такую далёкую і небяспечную дарогу. Якімовіч. Каб не астацца пры немцах, маці пусцілася ў эвакуацыю. Скрыган.

2. Пачаць хутка ісці, бегчы ў якім‑н. напрамку. Машына пайшла па шашы, а Люты з усёй сілы пусціўся за ёю. Кулакоўскі. [Ніна] спалохалася і не стала чытаць, залажыла пісьмо глыбока ў кашолку і пусцілася дадому. Лобан.

3. з інф. і ў што. Пачаць рабіць што‑н. Пусціцца даганяць. Пусціцца ў скокі. Пусціцца ў разважанні. □ — Ромка! Сюды! — закрычаў Віталік. Павярнуўся і пусціўся бегчы на вуліцу. Даніленка. За.. [дзяўчынаю] пусціўся ў рогат Воранаў, а тады і ўсе астатнія. Не стрымалася і Таццяна. Васілёнак. Калі сабраўся дзед з Міколкам рушыць у паход, маці таксама пусцілася ў слёзы. Лынькоў. // Пачаць займацца чым‑н. Дамеця, дык таго рэдка калі хто бачыць. Ён пусціўся ў навуку і ходзіць у Верамеевіцкую школу. Сабаленка.

4. на што. Рашыцца, пайсці на што‑н. Пусціцца на авантуру. Пусціцца на хітрасць. □ Тады толькі Шы Ку-ан зразумеў, на якую рызыку ён пусціўся. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуска́цца гл. пусціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскапу́сціцца, -пу́шчуся, -пу́сцішся, -пу́сціцца; зак. (разм.).

Празмерна шырока рассесціся, разваліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́дбегам, прысл.

Не вельмі хутка, трушком (пра бег чалавека).

Пусціцца п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

припусти́ться (побежать) разг. пусці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запусці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пу́сціцца; зак.

Перастаць даіцца перад ацёлам.

Карова запусцілася.

|| незак. запуска́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпусці́цца, -пушчу́ся, -пу́сцішся, -пу́сціцца; зак. (разм.).

1. Пайсці, пабегчы хутка; паскорыць хаду, крок; пачаць што-н. рабіць, пусціцца.

П. за кім-н. П. бягом.

П. ў скокі.

П. бегчы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і узмацніцца.

Дождж прыпусціўся.

|| незак. прыпуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)