пуля́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
пуля́юся |
пуля́емся |
| 2-я ас. |
пуля́ешся |
пуля́ецеся |
| 3-я ас. |
пуля́ецца |
пуля́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
пуля́ўся |
пуля́ліся |
| ж. |
пуля́лася |
| н. |
пуля́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
пуля́йся |
пуля́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
пуля́ючыся |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
◎ *Пу́ляцца, пу́лятысь ’напружвацца з усіх сіл’ (кобр., Сіг.; Нар. лекс.). Шматкратны дзеяслоў ад пу́ліць (пу́лыты) ’тужыцца’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пуля́ты ’зіркала’: пуляты маліц (ушац., докш., барыс., ЛА, 3), ’з вялікімі вытарашчанымі вачыма’ (докш., Янк. Мат.; Варл.), ’вірлавокі’ (докш., барыс., Сл. ПЗБ), пулькаты ’тс’ (барыс., ЛА, 3), параўн. у Барадуліна: пуляты кілім, г. зн. ’яркі, выразны, які кідаецца ў вочы’. Ад пу́ліць ’тужыцца’, пуляцца ’напружвацца з усіх сіл’ (гл.), у тым ліку ’з папругай углядацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пуля́ць 1 ’шпурляць, кідаць, страляць’ (ТСБМ; карэл.; Жыв. НС; Сцяц.), пуля́цца ’тс’ (Касп.), рус. пуля́ть ’кідаць; сварыцца’, пуляться ’тс’. Няясна, магчыма, да пу́ля ’куля’, параўн. Фасмер, 3, 405; аднак гл. Шустар-Шэўц, 2, 1190, які ўслед за Супруном (адносна рус. пульну́ть ’кінуць’ гл. Веснік БДУ, 1974, 2, 20–25) уключае названыя словы разам з в.-луж., н.-луж. pulać ’праганяць, адпіхваць’, польск. pulać ’цяжка несці’, славен. púliti ’шчыпаць; біць’ і пад. у агульнае гняздо слоў, што ўзыходзяць да прасл. *puliti, у аснове якога і.-е. pou‑ ’выстаўляцца, выпучвацца’; гл. таксама Сной, 514, які збліжае славен. puliti з літ. piáuti ’рэзаць, жаць, калоць’, лац. pavīre ’таўчы, таптаць’ і інш., што ўзыходзяць да і.-е. peu̯‑ ’таўчы’. Параўн. пуліць (гл.).
Пуля́ць 2 аргат. ’купляць’ (Рам.). Узводзяць да грэч. πουλω ’прадаваць’ (гл. Лукашанец, Сацыялекты, 73), параўн. польск. аргат. pulać ’тс’. Змена семантыкі пад уплывам прыстаўкі пра- (про-), параўн. укр. пропу́льовати = про‑давати (Горбач, Арго, 27).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)