пузы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; незак. (разм.).
1. Узнімацца, пакрывацца пузырамі.
Раствор пузырыцца.
2. Пра тканіну, адзенне: надзімацца ад ветру.
Кашуля пузырыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пузы́рыцца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
пузы́рыцца |
пузы́рацца |
| Прошлы час |
| м. |
пузы́рыўся |
пузы́рыліся |
| ж. |
пузы́рылася |
| н. |
пузы́рылася |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
пузы́рачыся |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пузы́рыцца несов. пузы́риться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пузы́рыцца, ‑рыцца; незак.
Узнімацца, пакрывацца пузырамі. Вада ў рацэ гарэла і пузырылася. Лобан. Набліжэнне нафты першым заўважыў Гошка. Занепакоіла яго, што раствор пачаў пузырыцца і цямнець. Лукша. // Надзімацца, узнімацца пузыром (пра тканіну, адзежу і пад.). Пузырылася на ветры яго [Мішы] белая кашуля, адлятаў назад, абвіваючы шыю, чырвоны гальштук. Васілевіч. На прасценку лапаціць-пузырыцца геаграфічная карта з абазначэннямі лініі фронту. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пузы́рыцца (пузы́рицьца) ’наядацца, напівацца; закіпаць, падымацца пухірамі; выстаўляць пуза ад гонару’ (Нас.), рус. пузы́риться ’тс’, укр. пузи́ритися уздымацца пухірамі; дуцца’, сюды ж пузыры́ха ’тоўстая, сварлівая кабета’ (барыс., Цыхун, вусн. паведамл.). Ад пузыр 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пузы́риться
1. разг. пузы́рыцца, тапы́рыцца;
2. перен., прост. надзіма́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вудылі́цца ’пузырыцца’ (Нас.). Да вудыль (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вудырыцца ’пузырыцца’ (Нас.). Да вудыр (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́лькнуць экспр. ’узлавацца’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, да пу́лькаць ’есці, пускаючы пузыры’ (гл.), параўн. пузы‑ ры́ха ’тоўстая, сварлівая кабета’ і пузырыцца ’закіпаць, падымацца пузырамі’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пухло́ 1 ’дрыгва, багністае месца’ (ТС). Відаць, ад пухаць ’брадзіць; пускаць бурбалкі, пузырыцца’, параўн. палес. уздыхавіна ’дрыгва’.
◎ Пухло́ 2 ’пухір у рыбы’ (бяроз., ЛА, 1). Да пу́хаць ’пыхкаць, пшыкаць; лопацца’, аднак не выключана сувязь з пусты, параўн. пу́сла ’паветраны пузыр у рыбы’ (гл.) і славен. puhel ’пусты, парожні’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)