◎ Пугну́ць ’спалохаць, адагнаць; прадаць без патрэбы, змарнатравіць, збыць’ (Юрч. Сін.). Відаць, ад першапачатковага незафіксаванага дзеяслова *пудну́ць, формы аднакратнага дзеяння ад пу́дзіць (гл.), сярод значэнняў якога значэнне ’гнаць’ з’яўляецца зыходным і можа патлумачыць другасныя значэнні, параўн. разм. загнаць ’хутка прадаць, спіхнуць’; фанетычнае пераўтварэнне *podnǫti > *pognǫti ў далейшым паслужыла базай для ўтварэння рус. пугать ’палохаць’ (Сабалеўскі, РФВ, 62, 234) і “інтэнсіва” пугану́ць ’настрашыць, пагнаць’ (Растарг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пуг ’ляк, перапуд, спалох’ (маг., гом., ЛА): з того пугу лежала тры тыжні (лельч., ПСл). Рэдкі варыянт больш пашыранага назоўніка пуд ’тс’ (гл.), што паходзіць ад пудзіць ’палохаць’, з якога ў сваю чаргу выводзяць шматкратнае пужаць/ пугаць, аднакратнае пугну́ць (гл.), параўн. рус. испуг ’перапалох’, перепуг ’тс’, дзе варыянт з г лічыцца “крывіцкай” інавацыяй на месцы стандартнага dj > ж, гл. Новое в рус. этим., 180.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пуга́ч 1 ’птушка Strix bubo’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сержп., ТС), ’птушка Bubo bubo’ (Харэўскі, Звяры-суайчыньнікі, Мн., 2000, 65), ’начная сава’ (Цых.), ’птушка сыч’ (Дразд.), ’птушка бугай’ (ТС), укр. пу́гач ’птушка Strix bubo’, рус. пуга́ч ’тс’, польск. puchacz ’птушка Bubo’. Утворана на базе гукапераймання: дзеяслоў пу́гаць (пуга́ч пу́гае, Сержп. Грам., 63), укр. пугу́кати перадае дзеянне паводле выгуку пугу! (Смаль-Стоцкі, Приміт., 165), характэрнага для названых птушак, параўн. таксама: “Крик филина — это слышимое на далеком расстоянии buhu, а его немецкое название — Uhu, Huhu, Puhu” (Птицы, 1, 101). Параўн. ЕСУМ, 4, 626.
Пуга́ч 2 ’пісталет-цацка’, ’той, хто палохае’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. пуга́ч ’пісталет-цацка’ (ад пуга́ть ’палохаць’) ці мясцовае ўтварэнне на базе дзеяслова пугаць, гл. пугнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)