публі́чны, -ая, -ае.

1. Які ажыццяўляецца ў прысутнасці публікі, адкрыты.

Публічнае выступленне.

Публічна (прысл.) заявіць.

2. Прызначаны для шырокага наведвання, агляду і пад.

Публічная бібліятэка.

Публічная выстаўка.

Публічны дом — памяшканне, дзе прастытуткі прымаюць наведвальнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

публі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. публі́чны публі́чная публі́чнае публі́чныя
Р. публі́чнага публі́чнай
публі́чнае
публі́чнага публі́чных
Д. публі́чнаму публі́чнай публі́чнаму публі́чным
В. публі́чны (неадуш.)
публі́чнага (адуш.)
публі́чную публі́чнае публі́чныя (неадуш.)
публі́чных (адуш.)
Т. публі́чным публі́чнай
публі́чнаю
публі́чным публі́чнымі
М. публі́чным публі́чнай публі́чным публі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

публі́чны

1. в разн. знач. публи́чный;

~ная ле́кцыя — публи́чная ле́кция;

~ная бібліятэ́ка — публи́чная библиоте́ка;

2. (доступный для общественного обсуждения, контроля) гла́сный;

п. суд — гла́сный суд;

п. дом — публи́чный дом; дом терпи́мости

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

публі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца ў прысутнасці публікі, людзей; адкрыты. Публічная лекцыя. □ Паэт [Максім Танк] перакладаў вершы Пушкіна на беларускую мову яшчэ ў давераснёўскі перыяд, выступаў з іх публічным чытаннем. Бугаёў.

2. Прызначаны для шырокага кола людзей, грамадства, для грамадскага карыстання. Публічная бібліятэка. Публічная выстаўка.

•••

Публічны дом гл. дом.

[Ад лац. publicus — грамадскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гла́сныйI (открытый) публі́чны;

гла́сный суд публі́чны суд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фуро́р, -у, м.

Шумны публічны поспех.

Кніга зрабіла сапраўдны ф. у грамадстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўкцыён, -у, м.

Публічны продаж маёмасці, калі пакупніком становіцца той, хто дасць большую суму.

Прадаць з аўкцыёну.

|| прым. аўкцыённы, -ая, -ае.

А. продаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

публі́чнасць ж.

1. публи́чность;

2. гла́сность;

1, 2 см. публі́чны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўкцыён, ‑у, м.

Публічны продаж, пры якім рэч набываецца тым, хто дае за яе найбольшую суму; таргі. Прадаць з аўкцыёну.

[Лац. auctio (auctionis) — павелічэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

торг¹, -у, мн. таргі́, -о́ў, м.

1. гл. таргаваць, таргавацца.

2. Базар, рынак; месца гандлю (уст.).

Паспееш з козамі на т. (прымаўка).

3. звычайна мн. Публічны продаж маёмасці, рэчаў, пры якім пакупніком становіцца той, хто прапануе больш высокую цану; аўкцыён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)