пту́шачка
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пту́шачка |
пту́шачкі |
| Р. |
пту́шачкі |
пту́шачак |
| Д. |
пту́шачцы |
пту́шачкам |
| В. |
пту́шачку |
пту́шачак |
| Т. |
пту́шачкай пту́шачкаю |
пту́шачкамі |
| М. |
пту́шачцы |
пту́шачках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пту́шачка ж., уменьш.-ласк. пти́чка, пичу́га
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пту́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Пакрытая пер’ем і пухам пазваночная жывёліна з крыламі, дзвюма канечнасцямі і дзюбай.
Вадаплаўныя птушкі.
Пеўчыя птушкі.
Вольная п. (таксама перан.: пра свабоднага, ні ад каго не залежнага чалавека). Важная п. (перан.: пра важнага чалавека; разм.).
2. зб. Такія жывёлы як прадмет развядзення, палявання, прадукт харчавання.
Хатняя п.
Рэзаная п.
Марожаная п.
3. Паметка ў выглядзе дзвюх рысак, якія ўтвараюць востры вугал унізе.
Паставіць птушку на полі сшытка.
|| памянш. пту́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 3 знач.).
|| прым. птушы́ны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
З птушынага палёту (з вышыні, адкуль усё відаць). Жыць на птушыных правах (не маючы трывалага становішча, забеспячэння; разм.). Толькі птушынага малака не хапае (пра поўны дастатак; разм., жарт.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пичу́га разг. пта́шка, -кі ж., пту́шачка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пичу́жка ласк. пта́шачка, -кі ж., пту́шачка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пі́скнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Тое, што і піснуць. Жаласліва піскнула непадалёку нейкая птушачка. М. Ткачоў. — Добры дзень! — тоненька піскнуў хлапчук, глянуўшы на мяне спадылба. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́паўзень, ‑зня, м.
Маленькая птушачка атрада вераб’іных, якая вельмі спрытна лазіць па дрэвах уверх і ўніз галавой. Па ствалу суседняга дрэва прабег зверху ўніз попаўзень. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Макулёндачка ’шэрая чырванагрудая птушачка’ (докш., Янк. Мат.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ку́шачка ’гняздзечка’ (Яруш., Янк. БП). Да кучачка. Гл. кучках. Маічыма, пад уплывам птушачка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
упы́рхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Пырхаючы, уляцець куды‑н. (пра птушак, матылёў). Раптам.. [на балкончык] упырхнула маленькая птушачка з чорнай галоўкай. Даніленка. // перан. Хутка і лёгка ўвайсці, убегчы куды‑н. [Гумоўскі] не паспеў і агледзецца, як.. [Адэля] упырхнула ў хату. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)