прыя́знасць, -і, ж.

1. гл. прыязны.

2. Сяброўскія, добразычлівыя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыя́знасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. прыя́знасць
Р. прыя́знасці
Д. прыя́знасці
В. прыя́знасць
Т. прыя́знасцю
М. прыя́знасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыя́знасць ж. дружелю́бие ср., доброжела́тельство ср., доброжела́тельность, прия́знь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыя́знасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць прыязнага. Прыязнасць адносін.

2. Сяброўскія, добразычлівыя адносіны. Пры апошніх словах Гурына Кавалёў ажывіўся і ўзняў вочы: у іх блішчалі агеньчыкі добрай хітрынкі і таварыскай цеплыні і прыязнасці. Чарнышэвіч. Алаіза адчула прыязнасць да сястры, а самой раптам зрабілася няёмка. Арабей. Здаецца, .. [Мікульскі] быў трохі мякчэйшы, але ў яго голасе не чулася прыязнасці. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыя́зны, -ая, -ае.

Прасякнуты сяброўскімі адносінамі, дружалюбнасцю, добразычлівасцю.

Прыязная гутарка.

П. чалавек.

|| наз. прыя́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаго́да, -ы, ДМ -дзе, ж. (разм.).

1. Прыемны спакой, хараство.

Л. ў лесе.

2. Згода, мір, прыязнасць, лад.

Жыць у лагодзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

благорасполо́женность прыхі́льнасць, -ці ж., прыя́знасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дружелю́бие ср. дружалю́бнасць, -ці ж., прыя́знасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

благорасположе́ние ср., уст. прыхі́льнасць, -ці ж., прыя́знасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пры́язнь ’сяброўства; сяброўская прыхільнасць’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. БП), ст.-бел. приязнь ’тс’ (Альтбаўэр); сюды ж прыя́знасць ’уласціваць прыязнага; сяброўскія, добразычлівыя адносіны’ (ТСБМ), прыя́зны ’прасякнуты сяброўскімі адносінамі, дружалюбнасцю, даверам; добразычлівы, спагадлівы; які выказвае дружалюбнасць, добразычлівасць, прыязнасць’ (ТСБМ; бабр., маг., Шн. 2; Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.), прыя́зніцца ’моцна сябраваць’ (Нас.), прыя́злівасць ’сяброўская прыхільнасць’, прыя́злівы ’які выказвае прыязнасць’, прыя́зліва ’па-сяброўску’ (Нас.), ’прыязна, прыхільна’ (Бяльк.). Рус., укр. при́язнь ’тс’, польск. przyjaźń ’сяброўства’, н.-луж. pśijazń ’ласкавасць, міласць’, в.-луж. přijazny ’міласцівы, добразычлівы’, чэш. přízeń ’добразычлівасць; роднасць’, славац. priazeńпрыязнасць, добразычлівасць’, славен. prijázen ’мілы, ветлівы’. Прасл. *prijaznь ’добразычлівасць, ветлівасць’, *prijaznъ ’добразычлівы, ветлівы’, утвораны ад *prijati (гл. прыяць) з суф. ‑znь (гл. Слаўскі, SP, 1, 119); гл. яшчэ Фасмер, 3, 369; Махэк₂, 495; Голуб-Копечны, 302; Брукнер, 445; Банькоўскі, 2, 935; Сной₂, 575). Прыя́знасць і прыя́злівы ў беларускай могуць быць запазычаннямі з польск. przyjazność і przyjazliwy; паводле Булахава (Развіццё, 12), апошняе слова — калька з рускай, што цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)