прышчапі́ць, -чаплю́, -чо́піш, -чо́піць; -чо́плены; зак., што.
1. Зрабіць перасадку часткі жывой расліны (чаранка, вочка) на тканку другой расліны, каб перадаць пэўныя ўласцівасці.
2. каму. Увесці ў арганізм вакцыну для папярэджвання ці вылечвання якой-н. хваробы.
П. воспу.
3. перан., каму. Прымусіць засвоіць, зрабіць прывычным.
П. культурныя звычкі.
|| незак. прышчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прышчэ́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і прышчэ́пліванне, -я, н.
|| прым. прышчэ́пачны, -ая, -ае (паводле 1 і 2 знач.).
Прышчэпачныя кампаненты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прышчапі́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прышчаплю́ |
прышчэ́пім |
| 2-я ас. |
прышчэ́піш |
прышчэ́піце |
| 3-я ас. |
прышчэ́піць |
прышчэ́пяць |
| Прошлы час |
| м. |
прышчапі́ў |
прышчапі́лі |
| ж. |
прышчапі́ла |
| н. |
прышчапі́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прышчапі́ |
прышчапі́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прышчапі́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прышчапі́ць I сов.
1. сад. приви́ть; (глазок — ещё) окули́ровать; копули́ровать; (черенок в расщеплённый сучок — ещё) прищепи́ть;
п. ру́жу — приви́ть ро́зу;
2. мед. приви́ть;
п. во́спу — приви́ть о́спу
прышчапі́ць II сов.
1. разг. (прикрепить) прищепи́ть;
п. бялі́зну — прищепи́ть бельё;
2. (закрыть) п. дзве́ры закры́ть дверь (на защёлку)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прышчапі́ць 1, ‑шчаплю, ‑шчэпіш, ‑шчэпіць; зак., што.
1. Перасадзіць, частку жывой расліны (вочка, чаранок) на тканку другой, каб перадаць пэўныя ўласцівасці. Аднак жа ў мяне і рука такая лёгкая: бывала, што ні пасаджу, што ні прышчаплю — усё прымецца. Кулакоўскі. // Надаць расліне якія‑н. ўласцівасці шляхам перасадкі на яго часткі другой расліны. «Мы выгадуем і прышчэпім сорак тысяч дзічак», — казаў камандзір на агульным сходзе. Паслядовіч.
2. Увесці ў арганізм вакцыну, каб папярэдзіць або вылечыць якую‑н. хваробу. Прышчапіць воспу.
3. перан.; каму-чаму. Дамагчыся засваення (якой‑н. думкі, пачуцця, навыкаў і пад.). Кожны [з настаўнікаў] любіць свой прадмет, імкнецца прышчапіць гэтую любасць вучням. Дубоўка. Бацька тады пачаў як мае быць прывучаць сына да сальнай справы, думаючы ўтлумачыць сыну і на практыцы прышчапіць яму гандлярскую дыпламатыю, каб пасля ён мог павялічыць маштабы свайго фамільнага таленту. Чорны. Васіль адмахнуўся ад пустых размоў і настойліва дамагаўся аднаго: прышчапіць людзям любоў і цікавасць да вучобы. Шамякін.
прышчапі́ць 2, ‑шчаплю, ‑шчапіш, ‑шчэпіць; зак., што.
1. Зачыніць на зашчапку; зашчапіць. [Рыгор] уварваўся ў кватэру, нават забыўшы прышчапіць дзверы, і, не распранаючыся, сеў за пісанне. Гартны.
2. Прычапіць пры дапамозе якой‑н. прышчэпкі, зашчапкі. Кірдун падышоў да Алеся і прышчапіў да яго збройнага раменьчыка кінжал і пісталет. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прышчапі́ць 1 ’перасадзіць частку жывой расліны (вочка, чаранок) на тканку другой’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Мат. Гом., ЛА, 1), ’увесці ў арганізм вакцыну’ (ТСБМ), прышчэ́піць, прышчэ́пліваць ’прышчапіць; прышчэпліваць воспу’ (калінк., чэрв., Сл. ПЗБ; ТС). Гл. шчапі́ць, шчапля́ць. У другім значэнні калька рус. привива́ть ’уводзіць вакцыну’.
Прышчапі́ць 2 ’зачыніць на зашчапку; зашчапіць’; ’прычапіць пры дапамозе прышчэпкі, зашчапкі’ (ТСБМ, ТС). Да шчапі́ць, шчапля́ць ’злучаць, звязваць’.
Прышчапі́ць 3 ’прыбраць, прывесці ў парадак’ (Мат. Гом.). Гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прищепи́ть сов., сад. прышчапі́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прышчэ́пка, -і, ДМ -пцы, ж.
1. гл. прышчапіць.
2. мн. -і, -пак. Заціскачка для прымацавання да вяроўкі бялізны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прышчапля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да прышчапіць 1.
прышчапля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да прышчапіць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышчэ́пліваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прышчапіць 1.
прышчэ́пліваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прышчапіць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышчэ́пліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прышчэпліваць 1 — прышчапіць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)