прыцягну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыцягну́ прыця́гнем
2-я ас. прыця́гнеш прыця́гнеце
3-я ас. прыця́гне прыця́гнуць
Прошлы час
м. прыцягну́ў прыцягну́лі
ж. прыцягну́ла
н. прыцягну́ла
Загадны лад
2-я ас. прыцягні́ прыцягні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыцягну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыцягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.

1. каго-што. Цягай наблізіць, цягнучы, прысунуць, даставіць куды-н.

П. бервяно.

П. лодку да берага.

2. каго (што). Прывесці сілай ці супраць волі (разм.).

П. у госці.

3. каго-што. Прымусіць звярнуць увагу на што-н. або выклікацьжаданне прыбыць куды-н.

Выстаўка прыцягнула шмат наведвальнікаў.

4. каго (што). Прымусіць, выклікаць жаданне прыняць удзел у чым-н.

П. да работы ў камісіі.

5. каго (што) да чаго. Прымусіць адказаць за сваю дзейнасць, учынкі (афіц.).

П. да адказнасці.

|| незак. прыця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыця́гванне, -я, н. (да 1—3 і 5 знач.) і прыцягне́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыцягну́ць сов.

1. притащи́ть, приволо́чь;

п. бервяно́ — притащи́ть (приволо́чь) бревно́;

2. притяну́ть;

магні́т ~ну́ў іго́лку — магни́т притяну́л иго́лку;

3. (да каго, чаго) притя́нуть (к чему);

п. вяро́ўкамі да слу́па — притяну́ть верёвками к столбу́;

4. перен. (заставить прийти) притащи́ть;

5. перен. (к суду, ответу и т.п.) привле́чь;

6. перен. (сделать участником) привле́чь;

7. перен. (заставить обратить внимание) привле́чь;

карці́на ~ну́ла ўва́гу ўсіх — карти́на привлекла́ внима́ние всех;

п. за валасы́ — притяну́ть за во́лосы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., каго-што.

1. Даставіць, прынесці куды‑н. што‑н. цяжкае, грувасткае. Хлопчыкі прыцягнулі драбіну, але яе было малавата, каб дастаць на падстрэшша. Ляўданскі. Вось Яцук падхапіўся, прыцягнуў ахапак ламачча. Галіну за галінай пачаў кідаць у агонь. Лупсякоў. // Наблізіць з сілай, з якімі‑н. намаганнямі каго‑, што‑н. да каго‑, чаго‑н. Павел схапіў .. [Міхаля] за грудзі і прыцягнуў да сябе. Чарнышэвіч. Аўдоцця прыцягнула да грудзей галоўку сына, моцна прытуліла. Мележ. // Наблізіць сілай прыцяжэння, магнетызму. Магніт прыцягнуў іголку.

2. Разм. Сілаю, угаворамі прывесці куды‑н., прымусіць зайсці куды‑н. Прыцягнуць у госці. Прыцягнуць у кіно. □ [Пніцкі] прыцягнуў.. [Нахлябіча] да сына. Чорны. // Прывесці з сабой. Некаторыя з гэтых знаёмых у сваю чаргу прыцягнулі сваіх знаёмых. Маўр.

3. перан. Прывабіць, выклікаць жаданне прыйсці, прыбыць куды‑н. Выстаўка прыцягнула шмат наведвальнікаў. □ Нялюбая была .. [Веры] прафесія, а тое, што прыцягнула яе сюды — каханне да Кузьмы, пачало знікаць. Дуброўскі.

4. перан. Выклікаць жаданне, заахвоціць або прымусіць прыняць удзел у чым‑н., заняцца чым‑н., прымкнуць да чаго‑н. Прыцягнуць на свой бок. □ — Я, прызнацца, шукаў вас, каб пагаварыць і прыцягнуць да работы ў нашай беларускай першай газеце. Колас. — Работа з моладдзю, з інтэлігенцыяй, каб прыцягнуць іх у атрады, — адна з галоўных нашых задач. Шамякін.

•••

Прыцягнуць да адказнасці — прымусіць адказваць за сваю дзейнасць, за свае ўчынкі.

Прыцягнуць увагу — выклікаць цікавасць, прымусіць звярнуць на сябе ўвагу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцягне́нне ср. привлече́ние; см. прыцягну́ць5, 6

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыталаска́ць

‘пацягаць, прыцягнуць каго-небудзь за валасы’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыталаска́ю прыталаска́ем
2-я ас. прыталаска́еш прыталаска́еце
3-я ас. прыталаска́е прыталаска́юць
Прошлы час
м. прыталаска́ў прыталаска́лі
ж. прыталаска́ла
н. прыталаска́ла
Загадны лад
2-я ас. прыталаска́й прыталаска́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыталаска́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Прытара́ніць ’прынесці, прыцягнуць’ (рагач., Мат. Гом.). Рус. притара́нить ’прынесці, прыцягнуць што-небудзь цяжкае’. Да тара́ніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га², часц.

1. Ужыв. як пытальны водгук на зварот.

Га? Што?

2. Ужыв. пры паўторным звароце з мэтай прыцягнуць увагу.

Тата, га, тата!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак., каго (разм.).

Прыцягнуць да ўдзелу ў чым-н., перацягнуць на свой бок.

|| незак. залуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыцягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)