прыцьмі́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыцьмлю́ |
прыцьмі́м |
| 2-я ас. |
прыцьмі́ш |
прыцьміце́ |
| 3-я ас. |
прыцьмі́ць |
прыцьмя́ць |
| Прошлы час |
| м. |
прыцьмі́ў |
прыцьмі́лі |
| ж. |
прыцьмі́ла |
| н. |
прыцьмі́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыцьмі́ |
прыцьмі́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыцьмі́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прыцьмі́ць сов., прям., перен. затемни́ть; заслони́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыцьмі́ць, ‑цьмлю, ‑цьміш, ‑цьміць; зак., каго-што.
Засланіўшы сабой, зрабіць менш прыкметным, менш бачным. Воблакі прыцьмілі сонца. // перан. Засланіць, адсунуць на задні план. — Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́рамны, ‑ая, ‑ае.
Той, хто валодае хорамам, жыве ў хораме. Ты [князь] ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, Кроў, якой і твая моц не змажа. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загаці́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак., што.
1. Разм. Палажыць гаць, пакрыць гаццю (для праходу, праезду). Загаціць балота.
2. Разм. Перагарадзіць плацінай; запрудзіць. — Загаціць, — кажуць далей, — трэба рэчку, Каб возера было, каб быў і млын. Купала.
3. Абл. Запоўніць цалкам якую‑н. прастору, праход і пад. — Ну і насіласавалі, няўрокам кажучы, яму, усе чатыры секцыі вежы, і каб яшчэ была адна яма, то і яе б загацілі. Ермаловіч.
4. перан. Затраціць на што‑н. бязмерна вялікія сродкі. Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, Кроў, якой і твая моц не змажа. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)