прыцьмі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыцьмлю́ прыцьмі́м
2-я ас. прыцьмі́ш прыцьміце́
3-я ас. прыцьмі́ць прыцьмя́ць
Прошлы час
м. прыцьмі́ў прыцьмі́лі
ж. прыцьмі́ла
н. прыцьмі́ла
Загадны лад
2-я ас. прыцьмі́ прыцьмі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыцьмі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыцьмі́ць сов., прям., перен. затемни́ть; заслони́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцьмі́ць, ‑цьмлю, ‑цьміш, ‑цьміць; зак., каго-што.

Засланіўшы сабой, зрабіць менш прыкметным, менш бачным. Воблакі прыцьмілі сонца. // перан. Засланіць, адсунуць на задні план. — Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pociemnić

зак. прыцьміць; зацямніць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

хо́рамны, ‑ая, ‑ае.

Той, хто валодае хорамам, жыве ў хораме. Ты [князь] ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, Кроў, якой і твая моц не змажа. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загаці́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак., што.

1. Разм. Палажыць гаць, пакрыць гаццю (для праходу, праезду). Загаціць балота.

2. Разм. Перагарадзіць плацінай; запрудзіць. — Загаціць, — кажуць далей, — трэба рэчку, Каб возера было, каб быў і млын. Купала.

3. Абл. Запоўніць цалкам якую‑н. прастору, праход і пад. — Ну і насіласавалі, няўрокам кажучы, яму, усе чатыры секцыі вежы, і каб яшчэ была адна яма, то і яе б загацілі. Ермаловіч.

4. перан. Затраціць на што‑н. бязмерна вялікія сродкі. Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, Кроў, якой і твая моц не змажа. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)