прыту́паць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыту́паю прыту́паем
2-я ас. прыту́паеш прыту́паеце
3-я ас. прыту́пае прыту́паюць
Прошлы час
м. прыту́паў прыту́палі
ж. прыту́пала
н. прыту́пала
Дзеепрыслоўе
прош. час прыту́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыту́паць сов., разг. прийти́; прито́пать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыту́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Прыйсці пяшком, звычайна з цяжкасцю або марудна. [Песенька] мог прытупаць «незнарок» у барак ці ў дом на наваселле — там заўсёды і адказчык ён, і дарадчык лепшы, і закон. Русецкі. Стары Лявон прытупаў, выцер вочы, Нібыта лепш стараўся разглядзець, Сказаў няголасна: «Я знаў, сыночак, Што будзеш чалавекам — маладзец». Чэрня. Марознай лістападаўскай раніцай прытупаў Амелька ў родную вёску. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

присемени́ть сов., разг. прыту́паць, прытэ́паць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прито́пать сов., прост. прыту́паць, прытэ́паць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыто́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і прытупаць. — Вот і прытопаў дамоў, — хлусіў Бандарэнка. — Сям’ю шукаю. Сюды не прыходзіла часам? Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытэ́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Прыйсці, прытупаць. Аднаго разу жонка Браніслава з кошыкам прытэпала да Марціна прасіць дапамогі. Карпюк. Неўзабаве на кухні сабралася ўся сям’я. Нават маленькая Люся прытэпала. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыла́пацьпрытупаць’ (ТС). Да лапа́ць ’тупаць’ (ТС), параўн. ла́паць1 ’хапаць, махаць рукамі’, ’лавіць’ (гл.), якое працягвае прасл. *lapati. Дзеяслоў са значэннем ’хадзіць, тупаць’, відаць, утвораны ад гукапераймальнага лап!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)