прыстро́іцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыстро́юся |
прыстро́імся |
| 2-я ас. |
прыстро́ішся |
прыстро́іцеся |
| 3-я ас. |
прыстро́іцца |
прыстро́яцца |
| Прошлы час |
| м. |
прыстро́іўся |
прыстро́іліся |
| ж. |
прыстро́ілася |
| н. |
прыстро́ілася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыстро́йся |
прыстро́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыстро́іўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыстро́іцца², -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак. (разм.).
Апрануцца па-святочнаму, прыбрацца.
|| незак. прыстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыстро́іцца¹, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.
1. Далучыцца да строю (у 1 знач.).
П. ў хвост калоны.
2. Прымасціцца, размясціцца дзе-н.
П. на канапе.
|| незак. прыстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыстро́іцца I сов.
1. воен. пристро́иться;
2. (поместиться, расположиться) пристро́иться;
3. разг. (получить место, должность) пристро́иться
прыстро́іцца II сов., разг. (одеться нарядно) принаряди́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыстро́іцца 1, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.
1. Прымасціцца, размясціцца дзе‑н. Васілёк прыстроіўся каля табурэткі ў кутку і вельмі пільна ўглядаўся ў малюнкі ў кніжцы. Броўка. Якаў прыстроіўся на дубе, поруч з Юзікам. Чарнышэвіч. // Далучыцца, прыстаць да каго‑н. Касец з Яхіма так сабе, другі год як узяўся за касу, а тут яшчэ ў кампаніі сталых мужчын прыстроіўся Барын бацька. Дуброўскі.
2. Разм. Уладкавацца на работу, заняць якое‑н. месца, становішча ў жыцці. — Каб як гэта мне дзе-небудзь прыстроіцца — рабіць па сваёй сіле, каб ніхто не мяшаў мне жыць. Чорны. — Прыстроімся матросамі. Здорава было б трапіць на кітабойную флатылію. Асіпенка. — Ці не хочаш ты, дзед, ключнікам прыстроіцца? — запытаў Максім Ус. Грахоўскі.
3. Далучыцца да строю, стаць у строй; стаць у рад, у адну лінію з кім‑, чым‑н. Лёдзя, захапіўшы чатыры бляшаныя падносы, прыстроілася да чаргі за абедамі. Карпаў. Асцярожна, як бы баючыся аступіцца, машына выпаўзла з памяшкання і прыстроілася ў канцы калоны. Беразняк.
прыстро́іцца 2, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.
Разм. Апрануцца па-святочнаму, прыбрацца. Прыстройся, дзяўчынка-нябожа, Так, як у дзянёчак святы,.. — Сягоння прыедуць сваты. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстро́йвацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыстроіцца 1.
2. Зал. да прыстройваць 1.
прыстро́йвацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыстроіцца 2.
2. Зал. да прыстройваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ака́шыцца ’размясціцца, прыстроіцца’ (Нас., Бяльк.). Гл. кошаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыстро́йвацца I несов., возвр., страд. пристра́иваться; см. прыстро́іцца I, прыстро́йваць I
прыстро́йвацца II несов., возвр., страд. принаряжа́ться; см. прыстро́іцца II, прыстро́іць II
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прыстро́іць, прыстро́іцца ’апрануцца па-святочнаму, прыбрацца’ (ТСБМ). З польск. przystrojić się ’тс’. Гл. таксама стро́йны, строй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пристро́иться сов.
1. (устроиться) разг. прыла́дзіцца; прымасці́цца;
2. (на работу, службу) ула́дзіцца, уладкава́цца;
3. воен. прыстро́іцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)