прысто́іць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прысто́ю прысто́ім
2-я ас. прысто́іш прысто́іце
3-я ас. прысто́іць прысто́яць
Прошлы час
м. прысто́іў прысто́ілі
ж. прысто́іла
н. прысто́іла
Загадны лад
2-я ас. прысто́й прысто́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прысто́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прысто́іць, ‑стою, ‑стоіш, ‑стоіць; зак.

Абл. Ідучы, спыніцца, стаць на кароткі час. Хомка прыстоіў за рогам будкі, каб не кінуцца.. ў вочы. Гарэцкі. [Стася] прыстоіла і ўзняла на .. [Зеленюка] наіўна-здзіўленыя вочы. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысто́іць, прысто́йваць ’ідучы, спыніцца, стаць на кароткі час’ (Гарэц., Бяльк., Жд.; чавус., Нар. сл.; ТСБМ), прыста́іваць ’спыняцца на кароткі час’; ’стаяць над тымі, хто працуе’; ’настойваць’ (Нас., Юрч.), прысто́яць ’прыпыніцца, пастаяць кароткі час’ (ТС), прыстояць ’затрымацца на хаду, прыпыніцца, пачакаць’ (Растарг.), ст.-бел. пристояти ’быць разам’: с молодци моими пристои (Альтбаўэр). Рус. смал. пристоя́ть ’спыніцца, зрабіць перадышку падчас хады’, укр. присто́яти ’пастаяць, чакаючы’. Да стая́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прысто́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыстоіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысто́я ’моцна засмоленая хвоя’ (ТС), прысто́і ’парасткі ад пня’ (Гарэц.). Нулявыя дэрываты (у першым выпадку з тэматычным ‑а) ад прыстоіць (гл.), літаральна ’хвоя, якая прыстае да рук’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)