прыслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., да каго-чаго.

1. Напружыць слых, увагу, каб пачуць што-н.

П. да гаворкі.

2. перан. Прыняць да ўвагі, да ведама што-н.

П. да парад старэйшых.

П. да голасу мас.

3. Прывыкшы да якіх-н. гукаў, перастаць заўважаць іх (разм.).

П. да тарахцення колаў.

|| незак. прыслухо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыслу́хацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыслу́хаюся прыслу́хаемся
2-я ас. прыслу́хаешся прыслу́хаецеся
3-я ас. прыслу́хаецца прыслу́хаюцца
Прошлы час
м. прыслу́хаўся прыслу́халіся
ж. прыслу́халася
н. прыслу́халася
Загадны лад
2-я ас. прыслу́хайся прыслу́хайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прыслу́хаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыслу́хацца (да каго, чаго) сов.

1. прислу́шаться (к чему), вслу́шаться (во что);

п. да гу́таркі — прислу́шаться к разгово́ру, вслу́шаться в разгово́р;

2. перен. (принять к сведению) прислу́шаться (к кому, чему);

п. да грама́дскай ду́мкі — прислу́шаться к обще́ственному мне́нию;

3. разг. (привыкнуть) прислу́шаться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыслу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Напружыць слых, каб пачуць што‑н. Маша прыслухалася — тоненька сакоча шыба. Мележ. Люся прыслухалася. Так, нехта стукае ў дзверы!.. Брыль. // Звярнуць увагу на свае адчуванні, на свой фізічны стан. Прыслухаўся, як шчыміць ад адэкалону паголены твар, і стаў апранацца. Адамчык. — Перастала, бабка, перастала! — сказаў малады настаўнік, звярнуўшы ўвагу на сваю галаву і як бы прыслухаўшыся да яе. — Забыўся нават, што яна і балела. Колас. [Стафанковіч] .. прыслухоўваўся: баліць ці не? Прыслухаўшыся, то яно сапраўды баліць, і яшчэ як моцна. Чорны. // перан. Звярнуць увагу на свае пачуцці, перажыванні і пад. — Дык вось я вельмі раіў бы табе пабыць на фронце, ды зарабіць [георгіеўскі крыж].., а потым прыслухацца да свайго сэрца, што на ім накіпела. Лобан. У дзень зямнога нараджэння Да сэрца зноў прыслухаўся свайго, Каб дзеямі, жыццём сваім, сумленнем Хоць кроплю быць падобным да яго [Леніна]. Звонак.

2. Аднесціся да чаго‑н. уважліва, прыняць да ведама што‑н. А які муж, што шчыра любіць жонку, не прыслухаецца да яе парад, тым больш, калі яны абгрунтаваныя, разумныя! Хадкевіч. Яму шкада Васіля, але яго, старога, хто пашкадуе? Хто прыслухаецца да яго слова? Колас.

3. Разм. Прывыкшы да якіх‑н. гукаў, шуму, размоў і пад., перастаць звяртаць на іх увагу. Прыслухацца да вулічнага шуму. □ Плявузгота [Бабініча] ўжо не рабіла вялікага ўражання: да яе прыслухаліся і прыцярпеліся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

услу́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., у што.

Уважліва прыслухацца, стараючыся пачуць, зразумець што-н.

У. ў гаворку.

|| незак. услухо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прислу́шаться сов., прям., перен. прыслу́хацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыслу́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да прыслухацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыслухо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да прыслухацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыслу́хаць

прыслухацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыслу́хаю прыслу́хаем
2-я ас. прыслу́хаеш прыслу́хаеце
3-я ас. прыслу́хае прыслу́хаюць
Прошлы час
м. прыслу́хаў прыслу́халі
ж. прыслу́хала
н. прыслу́хала
Загадны лад
2-я ас. прыслу́хай прыслу́хайце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыслу́хаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вслу́шаться сов. услу́хацца (у што); (прислушаться) прыслу́хацца (да чаго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)