прыслуга́ч

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыслуга́ч прыслугачы́
Р. прыслугача́ прыслугачо́ў
Д. прыслугачу́ прыслугача́м
В. прыслугача́ прыслугачо́ў
Т. прыслугачо́м прыслугача́мі
М. прыслугачу́ прыслугача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыслуга́ч, -ча́ м., разг., пренебр. прислу́жник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыслуга́ч, ‑а, м.

Разм. пагард. Той, хто прыслужваецца перад кім‑н. Фашысцкі прыслугач грэбліва паморшчыўся і, пакінуўшы Сашу ў спакоі, папярэдзіў: — Не ўздумайце марудзіць! Шамякін. Пры з’яўленні .. [паліцаяў] гул заціхаў, людзі скоса і непрыязна пазіралі на бязлітасных гітлераўскіх прыслугачоў. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыслу́га ’паслуга’ (Нас.), таксама прыслуга́ч ’той, хто прыслужваецца перад кім-небудзь’ (ТСБМ), прыслуга́цель ’тс’ (ТС). Гл. слуга, служачы. Параўн. яшчэ польск. przysługa ’паслуга’, адкуль, відаць, улічваючы рэдкасць ужывання, гэтае значэнне ў беларускай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)