прыса́ды, -са́д.

Дрэвы, пасаджаныя вакол, каля чаго-н. (дарогі, вуліцы, будынка і пад.).

Шлях абрамлялі бярозавыя п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыса́ды

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Прыса́ды
Р. Прыса́д
Прыса́даў
Д. Прыса́дам
В. Прыса́ды
Т. Прыса́дамі
М. Прыса́дах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прыса́ды

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. прыса́ды
Р. прыса́д
Д. прыса́дам
В. прыса́ды
Т. прыса́дамі
М. прыса́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прыса́ды ед. нет дере́вья (в основном вдоль дороги)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыса́ды, ‑сад; адз. няма.

Дрэвы, пасаджаныя вакол, каля чаго‑н. (дарогі, вуліцы, будынка і пад.). Ад паварота .. [шлях] быў абсаджаны густымі бярозавымі прысадамі. Мележ. Вуліц было некалькі, падзеленых на кварталы аднолькавых памераў і ўпрыгожаных строгімі шнурамі прысад. Паслядовіч. Недзе ў бальнічных прысадах плакалі кнігаўкі. Пташнікаў. Рэспублікі сталіца, Любімы горад-сад! Палацы, камяніцы У зелені прысад. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыса́ды1 мн. л. ’дрэвы, пасаджаныя вакол, каля чаго-небудзь (дарогі, вуліцы, будынка і пад.)’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп., Бір. Дзярж., Прышч. дыс., Сл. ПЗБ; слуц., ЛА, 2), прыса́дзіпрысады’ (Сл. ПЗБ), прыса́да ’шырокая дарога, абсаджаная дрэвамі; дрэвы, пасаджаныя ля (вакол) хаты, сядзібы, сада’ (Шат., Янк. 2, Стан., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), прыса́дак ’шырокая дарога, абсаджаная дрэвамі’ (акц., ЛА, 2), прыса́дка ’дрэва ў прысадах, алеі’ (Стан.), ’прысады; алея’ (Яруш.). Ст.-бел. присад ’падсаджаная расліна’ (XVI ст.), якое Крапівін (Межресп. конф., 24) параўноўвае з серб. при́сад ’атожылак, парастак’. Ад прысадзі́ць (гл.). Да семантыкі параўн. яшчэ паліса́да (гл. паліса́д).

Прыса́ды2 ’два дрэвы, якія растуць адно каля другога, з развілінамі (ра́ламі або казламі), дзе будзе зроблены памост для вулляў-калод (адзёр)’ (Сержп. Борт.). Да прысадзі́ць, г. зн. дрэвы, на якія прыса́джваецца памост, або дрэвы, спецыяльна пасаджаныя блізка адно да аднаго для выкарыстання пры размяшчэнні борці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыса́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыса́да прыса́ды
Р. прыса́ды прыса́д
Д. прыса́дзе прыса́дам
В. прыса́ду прыса́ды
Т. прыса́дай
прыса́даю
прыса́дамі
М. прыса́дзе прыса́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аба́пал,

1. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. выражае прасторавыя адносіны: паказвае на размяшчэнне з абодвух бакоў чаго-н.

Прысады цягнуліся а. дарогі.

2. прысл. З абодвух бакоў.

А. пацягнуліся сады, агароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

але́я, -і, мн. -і, але́й, ж.

Дарога, абсаджаная з абодвух бакоў дрэвамі, кустамі; прысады, дарожка ў парку або ў садзе.

Бярозавая а.

|| памянш. але́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, але́ек, ж.

|| прым. але́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што, чым.

1. Абгарнуць, ахінуць чым-н.

А. кнігу паперай.

А. хворага коўдрай.

2. перан. Абкружыць, абступіць.

Вішнёвыя прысады абвінулі сядзібу.

|| незак. абвіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абвіна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)