Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
прыса́дыед.нет дере́вья (в основном вдоль дороги)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыса́ды, ‑сад; адз.няма.
Дрэвы, пасаджаныя вакол, каля чаго‑н. (дарогі, вуліцы, будынка і пад.). Ад паварота .. [шлях] быў абсаджаны густымі бярозавымі прысадамі.Мележ.Вуліц было некалькі, падзеленых на кварталы аднолькавых памераў і ўпрыгожаных строгімі шнурамі прысад.Паслядовіч.Недзе ў бальнічных прысадах плакалі кнігаўкі.Пташнікаў.Рэспублікі сталіца, Любімы горад-сад! Палацы, камяніцы У зелені прысад.Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыса́дымн Bäume längs des Wéges; Allée f -, Allé¦en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Прыса́ды1 мн. л. ’дрэвы, пасаджаныя вакол, каля чаго-небудзь (дарогі, вуліцы, будынка і пад.)’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп., Бір. Дзярж., Прышч. дыс., Сл. ПЗБ; слуц., ЛА, 2), прыса́дзі ’прысады’ (Сл. ПЗБ), прыса́да ’шырокая дарога, абсаджаная дрэвамі; дрэвы, пасаджаныя ля (вакол) хаты, сядзібы, сада’ (Шат., Янк. 2, Стан., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), прыса́дак ’шырокая дарога, абсаджаная дрэвамі’ (акц., ЛА, 2), прыса́дка ’дрэва ў прысадах, алеі’ (Стан.), ’прысады; алея’ (Яруш.). Ст.-бел.присад ’падсаджаная расліна’ (XVI ст.), якое Крапівін (Межресп. конф., 24) параўноўвае з серб.при́сад ’атожылак, парастак’. Ад прысадзі́ць (гл.). Да семантыкі параўн. яшчэ паліса́да (гл. паліса́д).
Прыса́ды2 ’два дрэвы, якія растуць адно каля другога, з развілінамі (ра́ламі або казламі), дзе будзе зроблены памост для вулляў-калод (адзёр)’ (Сержп. Борт.). Да прысадзі́ць, г. зн. дрэвы, на якія прыса́джваецца памост, або дрэвы, спецыяльна пасаджаныя блізка адно да аднаго для выкарыстання пры размяшчэнні борці.