прыпы́начны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прыпы́начны |
прыпы́начная |
прыпы́начнае |
прыпы́начныя |
| Р. |
прыпы́начнага |
прыпы́начнай прыпы́начнае |
прыпы́начнага |
прыпы́начных |
| Д. |
прыпы́начнаму |
прыпы́начнай |
прыпы́начнаму |
прыпы́начным |
| В. |
прыпы́начны (неадуш.) прыпы́начнага (адуш.) |
прыпы́начную |
прыпы́начнае |
прыпы́начныя (неадуш.) прыпы́начных (адуш.) |
| Т. |
прыпы́начным |
прыпы́начнай прыпы́начнаю |
прыпы́начным |
прыпы́начнымі |
| М. |
прыпы́начным |
прыпы́начнай |
прыпы́начным |
прыпы́начных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыпы́начны остано́вочный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыпы́начны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прыпынку, прызначаны для прыпынення, прыпынку. Прыпыначны пункт. Прыпыначны механізм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпы́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.
1. Часовы перапынак у якім-н. дзеянні, часовае спыненне чаго-н.
Зрабіць п. на паляне.
Скакаць без прыпынку.
2. Месца, дзе прыпыняецца аўтобус, трамвай, поезд і пад. для пасадкі і высадкі пасажыраў.
Аўтобусны п.
3. Месца, якое можа служыць прыстанішчам, прытулкам.
Знайсці сабе п.
○
Знакі прыпынку — графічныя знакі (кропка, коска, двукроп’е і г.д.), якія расстаўляюцца ў пісьмовай мове паводле пэўных правіл для сэнсавага і (часткова) інтанацыйнага члянення тэксту.
|| прым. прыпы́начны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).
П. механізм.
П. пункт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
остано́вочный прыпы́начны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раз’е́зд, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раз’язджаць; паездка. Калгасныя коні былі дзень пры дні ў раз’ездзе і на пільнай рабоце. Чорны. На калгаснай стайні Алесь асядлаў буланага жарабка, якога яму вылучыў Захар Рудак для раз’ездаў па справах. Броўка.
2. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. раз’язджацца — раз’ехацца (у 1 знач.).
3. ‑у. Невялікая конная часць (не болей эскадрона), якая высылаецца для разведкі, аховы або сувязі з другімі часцямі. Міхалка ўзіраўся ўдаль, ці не едзе з маёнтка Глухі Бор раз’езд польскіх жаўнераў. Бядуля. [Рыгор:] — У канцы лістапада нямецкі раз’езд схапіў мяне каля горада Рамадан. Краўчанка.
4. ‑а. Раздваенне аднакалейнага пуці, якое дае магчымасць разысціся двум сустрэчным паяздам, вагонам і пад. // Прыпыначны пункт на месцы такога раздваення. Раз’езд Белы Кут поезд мінуў, не прыпыняючыся і не зніжаючы хуткасці. Васілёнак. Штовечар на раз’ездзе Ціхі Лес спыняецца прыгарадны цягнік, і кожны раз з прыступкаў вагонаў саскокваюць правадніцы. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)