прыпужа́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыпужа́ю прыпужа́ем
2-я ас. прыпужа́еш прыпужа́еце
3-я ас. прыпужа́е прыпужа́юць
Прошлы час
м. прыпужа́ў прыпужа́лі
ж. прыпужа́ла
н. прыпужа́ла
Загадны лад
2-я ас. прыпужа́й прыпужа́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыпужа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыпужа́ць сов. припугну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпужа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і прыпужну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго (што) (разм.).

Злёгку напужаць, прыгразіць з мэтай уздзеяння.

Прыпужаць пакараннем.

Прыпужнуць вымовай.

|| незак. прыпу́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Прыстрашыць, прыгразіць чым‑н. з мэтай уздзеяння. Прыпужаць пакараннем. □ Як жа ён паверыць, што для яго гэта карысці, калі яго прыпужалі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

припугну́ть сов., разг. прыпужа́ць, прыпужну́ць, прыстра́шыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпу́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпужаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпужну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і прыпужаць. Малы ж ізноў сваё — не хоча апранацца, Выбрыкваць, уцякаць пачаў, хавацца. Зноў тыя ж захады прынятыя былі, — Міліцыяй малога прыпужнула. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што і без дап.

Выклікаць страх, пагражаючы чым‑н.; прыпужаць. — Не пікні, гад, бо тут табе магіла! — Густым мужчынскім голасам, поўным пагрозы, прыстрашыла «маладзіца». Колас. — Мікіту прыстрашыць можна. — Дужа ты яго прыстрашыш. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)