Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыпужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Прыстрашыць, прыгразіць чым‑н. з мэтай уздзеяння. Прыпужаць пакараннем. □ Як жа ён паверыць, што для яго гэта карысці, калі яго прыпужалі.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Тое, што і прыпужаць. Малы ж ізноў сваё — не хоча апранацца, Выбрыкваць, уцякаць пачаў, хавацца. Зноў тыя ж захады прынятыя былі, — Міліцыяй малога прыпужнула.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што і без дап.
Выклікаць страх, пагражаючы чым‑н.; прыпужаць. — Не пікні, гад, бо тут табе магіла! — Густым мужчынскім голасам, поўным пагрозы, прыстрашыла «маладзіца».Колас.— Мікіту прыстрашыць можна. — Дужа ты яго прыстрашыш.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)