прыне́сены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыне́сены прыне́сеная прыне́сенае прыне́сеныя
Р. прыне́сенага прыне́сенай
прыне́сенае
прыне́сенага прыне́сеных
Д. прыне́сенаму прыне́сенай прыне́сенаму прыне́сеным
В. прыне́сены (неадуш.)
прыне́сенага (адуш.)
прыне́сеную прыне́сенае прыне́сеныя (неадуш.)
прыне́сеных (адуш.)
Т. прыне́сеным прыне́сенай
прыне́сенаю
прыне́сеным прыне́сенымі
М. прыне́сеным прыне́сенай прыне́сеным прыне́сеных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыне́сены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыне́сены прыне́сеная прыне́сенае прыне́сеныя
Р. прыне́сенага прыне́сенай
прыне́сенае
прыне́сенага прыне́сеных
Д. прыне́сенаму прыне́сенай прыне́сенаму прыне́сеным
В. прыне́сены (неадуш.)
прыне́сенага (адуш.)
прыне́сеную прыне́сенае прыне́сеныя (неадуш.)
прыне́сеных (адуш.)
Т. прыне́сеным прыне́сенай
прыне́сенаю
прыне́сеным прыне́сенымі
М. прыне́сеным прыне́сенай прыне́сеным прыне́сеных

Кароткая форма: прыне́сена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыне́сены в разн. знач. принесённый; см. прыне́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыне́сены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прынесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

причинённый прычы́нены; зро́блены; прыне́сены; см. причини́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

принесённый

1. прыне́сены;

2. (данный) прыне́сены, да́дзены; (причинённый — о вреде, неприятности) прычы́нены;

принесённая по́льза прыне́сеная (зро́бленая) кары́сць;

3. (рождённый — о животных) прыве́дзены, наро́джаны;

4. (об урожае) да́дзены, прыне́сены;

5. прыне́сены; (поданный) пада́дзены; (сделанный) зро́блены; (выраженный) вы́казаны; (заявленный) зая́ўлены; а также переводится другими причастиями в соответствии со значением существительного, напр.: принесённый в дар прыне́сеныа́дзены) у дар, падо́раны; см. принести́, приноси́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пярга́ ’пылок з кветак, сабраны пчоламі і прынесены ў вулей для падкормкі маладых пчол’ (лід., слуц., Сл. ПЗБ; Скарбы), перга́ ’тс’ (дзятл., барыс., рагач., Сл. ПЗБ; петрык., калінк., Шатал.; брэсц., навагр., ЛА, 1), ’пылок, перамешаны з мёдам’ (ПСл, Ян.), пэрга́, пырга́ ’пылок, корм для маладых пчол’ (Сл. Брэс., Клім.), pýrha ’пылок, якім пчолы засыпаюць соты’ (Маш.); сюды ж пярха́ ’ношка на лапках пчалы’ (ЛА, 1), укр., рус. перга́, польск. pierzga ’тс’, дыял. percha ’тс’ (відаць, з укр.). Мяркуецца, што не можа разглядацца асобна ад перга́ ’перхаць’ (лельч., петрык., ЛА, 1; ТС), пе́ргоць ’тс’ (ТС), рус. перга́ ’парша, перхаць, кароста’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *pьrga з агульным значэннем ’тое, што аддзяляецца, адскоквае’, хутчэй за ўсё, аддзеяслоўны назоўнік да *pьrgati, *pьrgnǫti ’растрэсквацца (пра скуру, кару), лушчыцца, абсыпацца’, параўн. польск. pierzgnąć ’абсівераць, стаць шорсткім (пра скуру)’, магчыма, і pierzchnąć ’стаць шорсткім, лушчыцца (пра скуру)’, а таксама ’пырснуць, адляцець; уцячы’ (Брукнер, 405, 411); паводле Банькоўскага (3, 562), апошняе з *pьrxati, pьršeti, гл. пярхаты. Суадносяцца з літ. spìrgii ’трэскацца, распадацца’, лац. spergere ’аддзяляць, раскідваць, рассыпаць’, што да і.-е. *(s)perg‑ ’адлучаць, рассыпаць’ (Банькоўскі, 2, 563), прадстаўленага і ў пірга́ць ’штурхаць’, гл. (Гарачава, Этимология–1985, 69–70; Варбат, Этимология–2000–2002, 24–25). Можна супаставіць з *pьrxa як варыянтам ад і.-е. *per‑ з іншым дэтэрмінатывам (Траўтман, 206; Шульгач, RS, 51, 96). Сувязі з серб.-харв. дыял. пр̏га ’мука з расліны Sorghum; каша з такой мукі’, славен. pŕga ’казіныя бубачкі; насенне’ і ’мука з сушанай садавіны; ляпёшка’ (разглядаюцца як амонімы, гл. Фурлан–Бязлай, 3, 118–119, на думку Куркінай, Этимология–1994–1996, 200, беспадстаўна, бо ўзыходзяць да *pьrga ’нешта дробнае’ ), балг. пъ́рга ’жыта, якое пачало толькі спець, але яшчэ не зацвярдзела’, ст.-слав. пръга ’пражмо’, стараж.-рус. перга ’тс’, чэш. prha ’расліна Атака; хлеб з мукі, змолатай з падсушанага новага зерня’, што параўноўваюцца з літ. spirgà ’гарачыня’, spirgéti ’пражыцца, пячыся’, spróga ’адростак, атожылак’, spùrgas ’пупышка’, грэч. ασπάραγος ’парастак’ і інш., акрамя ст.-інд. parāgas ’пылок з кветак’ (гл. Фасмер, 3, 235; Махэк₂, 483; Скок, 3, 38–39; БЕР, 6, 77), застаюцца семантычна далёкімі. Гл. і пе́рга, пярха́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)