прыме́ты, -мет мн. приме́ты;

па прыме́тах прадка́звалі хало́дную зіму́ — по приме́там предска́зывали холо́дную зи́му

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыме́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыме́та прыме́ты
Р. прыме́ты прыме́т
Д. прыме́це прыме́там
В. прыме́ту прыме́ты
Т. прыме́тай
прыме́таю
прыме́тамі
М. прыме́це прыме́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

злаве́сны, -ая, -ае.

Які прадвяшчае няшчасце, зло.

Злавесная цішыня.

Злавесныя прыметы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́мхі, -аў, адз. пры́мха, -і, ДМ -мсе, ж.

Забабоны, забабонныя прыметы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

відазмяні́цца, -змяню́ся, -зме́нішся, -зме́ніцца; зак.

Набыць або страціць якія-н. прыватныя асаблівасці, прыметы.

|| незак. відазмяня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэ..., прыстаўка.

Утварае дзеясловы і назоўнікі са знач. адсутнасці прыметы або супрацьлегласці дзеяння, напр.: дэкадзіраваць, дэшыфраваць, дэмантаж, дэгуманізацыя, дэнацыяналізацыя, дэстабілізацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а...² (а таксама ан...), прыстаўка.

Абазначае адсутнасць прыметы, уласцівасці, паказанай у асноўнай частцы слова (без прыстаўкі): амаральны, апалітычнасць, алагічны, анаэробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атрыбутава́ць

‘вызначаць прыметы чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. атрыбуту́ю атрыбуту́ем
2-я ас. атрыбуту́еш атрыбуту́еце
3-я ас. атрыбуту́е атрыбуту́юць
Прошлы час
м. атрыбутава́ў атрыбутава́лі
ж. атрыбутава́ла
н. атрыбутава́ла
Загадны лад
2-я ас. атрыбуту́й атрыбуту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час атрыбуту́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

атрыбутава́ць

‘вызначаць прыметы чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. атрыбуту́ю атрыбуту́ем
2-я ас. атрыбуту́еш атрыбуту́еце
3-я ас. атрыбуту́е атрыбуту́юць
Прошлы час
м. атрыбутава́ў атрыбутава́лі
ж. атрыбутава́ла
н. атрыбутава́ла
Загадны лад
2-я ас. атрыбуту́й атрыбуту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час атрыбутава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

класіфікацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да класіфікацыі. Класіфікацыйныя прыметы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)