пры́месь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. пры́месь пры́месі
Р. пры́месі пры́месей
пры́месяў
Д. пры́месі пры́месям
В. пры́месь пры́месі
Т. пры́мессю пры́месямі
М. пры́месі пры́месях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пры́месь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Дадатковы элемент у складзе чаго-н.; дамешак.

Ачысціць насенне ад прымесей.

|| прым. пры́месны, -ая, -ае (спец.).

Прымесныя элементы ў фарбах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́месь ж., прям., перен. при́месь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́месь, ‑і, ж.

Не галоўны, дадатковы элемент у складзе чаго‑н.; дамешак. Ачысціць насенне ад прымесей. □ Прымесь дуба ў лясах поўначы БССР складае ўсяго 0,2–0,4%. Прырода Беларусі. Але і фізічны, і хімічны аналізы не паказалі якіх-небудзь шкодных для чалавека прымесей у наваколлі. Шыцік. // перан. Разм. Дадатак да чаго‑н. Даследчык устанаўлівае, што гэта была ў сваёй аснове беларуская літаратурная мова XVI ст. з прымессю да яе стараславянскіх і чэшскіх слоў. Алексютовіч. Прымесь гаркаватага скепсісу адчувалася дзе-нідзе ў творах [паэта]. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́жаўць, -і, ж. (разм.).

Прымесь жоўтага, жаўцізны.

Збажына, ледзь кранутая прожаўцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

при́месь прям., перен. пры́месь, -сі ж.; даме́шка, -кі ж.; прыме́шка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

але́істы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе алей, мае прымесь алею. // Які мае некаторыя якасці алею; падобны на алей. Алеістая вадкасць.

2. Блішчасты, глянцавы, як бы пакрыты алеем. Алеісты ліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глі́ністы, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з гліны, мае ў сабе прымесь гліны. Гліністая глеба. Гліністы раствор. Гліністае дно сажалкі.

2. Колерам падобны на гліну. Сустракаюцца гусі з жоўтым, гліністым апярэннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́пшапрымесь (у просе)Насееў проса, змалаціўадна непша (Ян.). Відаць, цікавы архаізм (прасл. *ne‑pbx‑ja?); да *pьxati ’таўчы’, г. зн. ’тое, што не таўчэцца’, параўн. пшано, пшаніца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дамешка, дамешак, прымесь

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)