прыляпі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ле́піцца; зак., да чаго (разм.).
Тое, што і прыліпнуць.
Пластыр моцна прыляпіўся.
Хлопчык прыляпіўся на багажніку веласіпеда (перан.).
|| незак. прыле́плівацца, -аецца і прыляпля́цца, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыляпі́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыляплю́ся |
прыле́пімся |
| 2-я ас. |
прыле́пішся |
прыле́піцеся |
| 3-я ас. |
прыле́піцца |
прыле́пяцца |
| Прошлы час |
| м. |
прыляпі́ўся |
прыляпі́ліся |
| ж. |
прыляпі́лася |
| н. |
прыляпі́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыляпі́ся |
прыляпі́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыляпі́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыляпі́цца сов., прям., перен. прилепи́ться;
пла́стыр до́бра ~пі́ўся — пла́стырь хорошо́ прилепи́лся;
ён ~пі́ўся на ко́нчыку зэ́дліка — он прилепи́лся на ко́нчике скаме́йки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыляпі́цца, ‑ляплюся, ‑лепішся, ‑лепіцца; зак.
1. Прыстаць да чаго‑н., прыліпнуць, прыклеіцца (пра што‑н. ліпкае, клейкае і пад.). Пластыр прыляпіўся. Камяк гліны прыляпіўся. □ Да фартуха прыляпіліся шматочкі белай тканіны і нітак — відаць, жанчына нешта шыла. Савіцкі. // перан. Разм. Замацавацца за кім‑н. (пра мянушку, прозвішча). А калі мянушка прылепіцца — аж да самай смерці можаш хадзіць з ёю... Гамолка. // перан. Разм. Змясціцца, размясціцца вельмі блізка да чаго‑н. Нейкаю сотняю саламяных стрэх прыляпілася гэтая вёска да спаду гары. Брыль. // перан. Разм. Прымасціцца дзе‑н. (звычайна нязручна). — Едуць, бывала, у школу, у раён, — мой на веласіпедзе, а Федзька — ззаду ў яго, на багажніку. Прылепіцца, як верабей, і едуць, быццам бацька з сынам. Ракітны. Бургамістр прыляпіўся на самы край крэсла і ледзьве не саскаўзнуў. Новікаў.
2. перан. Разм. Адчуць прывязанасць да каго‑, чаго‑н. У Шукевіча я браў Тагора і надоўга прыляпіўся да яго душою. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыле́плівацца гл. прыляпіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наляпі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ле́піцца; зак.
Прыляпіцца ў нейкай колькасці.
Наляпілася снегу на боты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прилепи́ться прям., перен. прыляпі́цца, мног. папрыле́плівацца, папрыляпля́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падляпі́цца, ‑ляплюся, ‑лепішся, ‑лепіцца; зак.
Разм. Прыляпіцца, прыклеіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрыле́плівацца, ‑аецца; зак.
Прыляпіцца — пра ўсё, многае. Лісце папрылеплівалася да тратуара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыле́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыляпіцца.
2. Зал. да прылепліваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)