ён ~пі́ўся на ко́нчыку зэ́дліка — он прилепи́лся на ко́нчике скаме́йки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыляпі́цца, ‑ляплюся, ‑лепішся, ‑лепіцца; зак.
1. Прыстаць да чаго‑н., прыліпнуць, прыклеіцца (пра што‑н. ліпкае, клейкае і пад.). Пластыр прыляпіўся. Камяк гліны прыляпіўся. □ Да фартуха прыляпіліся шматочкі белай тканіны і нітак — відаць, жанчына нешта шыла.Савіцкі.//перан.Разм. Замацавацца за кім‑н. (пра мянушку, прозвішча). А калі мянушка прылепіцца — аж да самай смерці можаш хадзіць з ёю...Гамолка.//перан.Разм. Змясціцца, размясціцца вельмі блізка да чаго‑н. Нейкаю сотняю саламяных стрэх прыляпілася гэтая вёска да спаду гары.Брыль.//перан.Разм. Прымасціцца дзе‑н. (звычайна нязручна). — Едуць, бывала, у школу, у раён, — мой на веласіпедзе, а Федзька — ззаду ў яго, на багажніку. Прылепіцца, як верабей, і едуць, быццам бацька з сынам.Ракітны.Бургамістр прыляпіўся на самы край крэсла і ледзьве не саскаўзнуў.Новікаў.
2.перан.Разм. Адчуць прывязанасць да каго‑, чаго‑н. У Шукевіча я браў Тагора і надоўга прыляпіўся да яго душою.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)