прылучэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. прылучэ́нне
Р. прылучэ́ння
Д. прылучэ́нню
В. прылучэ́нне
Т. прылучэ́ннем
М. прылучэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прылучэ́нне (да каго, чаго) ср.

1. присоедине́ние (к кому, чему);

2. приобще́ние (к чему)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прылучэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прылучаць — прылучыць і прылучацца — прылучыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылучы́цца, -учу́ся, -у́чышся, -у́чыцца; зак.

1. да каго-чаго. Злучыцца з кім-н.; згадзіцца з чым-н.

П. да прапановы.

2. да чаго. Уключыцца ў якую-н. дзейнасць, стаць удзельнікам чаго-н.

П. да навукі.

|| незак. прылуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прылучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прылучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак.

1. каго-што. Злучыць з чымн.; уключыць у склад чаго-н. іншага, асноўнага.

П. да кампаніі.

П. раён да другой вобласці.

2. каго (што). Даць магчымасць уключыцца ў якую-н. дзейнасць, зрабіць удзельнікам чаго-н.

П. падлеткаў да грамадска-карыснай працы.

|| незак. прылуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прылучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приобще́ние

1. прылучэ́нне, -ння ср., далучэ́нне, -ння ср. (да чаго), уключэ́нне, -ння ср. (у што);

2. далучэ́нне, -ння ср., дадава́нне, -ння ср.;

3. прычашчэ́нне, -ння ср.; см. приобща́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прылучы́ць, прылуча́ць ’уключыць, далучыць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт.), прілучы́ць ’далучыць’ (Бяльк.), прылучаць ’прычашчаць’ (Ласт.); ст.-бел. прилучати, прилучатися ’далучаць, далучацца’, прилучити, прилучитися (Сл. Скарыны), аддзеяслоўны субстантыў прылучэ́нне ’далучэнне’ (Нас., Гарэц., ТСБМ), ’прычашчэнне’ (Ласт.). Сюды ж вытворныя: прылу́чны ’які выпадкова прыбіўся не да свайго статку’ (Нас.), дзе часткова захоўваецца семантыка прылуча́й ’выпадак’, прылу́ка ’муж, што пасяліўся пасля жаніцьбы ў доме сваёй жонкі’ (Інстр. 2). Узыходзіць да прасл. *prilǫčiti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *lǫčiti, гл. лучы́ць1 ’яднаць, злучаць’ (гл. таксама ЭССЯ, 16, 132–134). Укр. прилуча́ти ’далучаць; дадаваць; уключаць’. Ст.-рус. прилучити ’прылучаць; даць, падараваць’, рус. дыял. прилуча́ть, прилучи́ть ’прынаджваць, прывабліваць, далучаць’. Гл. таксама Фасмер, 3, 365; ЕСУМ, 3, 315–316, Варбат, Слав. языкозн., IX, 66–67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прылуча́й ’выпадак’ (Нас.), таксама вытворныя прылу́чка ’тс’ (Бяльк.), прылучэ́нне ’збег абставін, здарэнне, прыгода’ (Нас.). Сюды ж таксама вытворнае, якое захавала спрадвечны націск, прылу́ка ’здарэнне, выпадак; прыгода’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Жд., Стан.) з рэгулярным (тут “адваротным”) чаргаваннем у фіналі асновы. Узыходзіць да прасл. *prilučějь < *prilučiti (sę), прэфіксальнага да *lučiti (sę), гл. лу́чыць (гл. таксама ЭССЯ, 16, 162–163 з падрабязным аналізам семантыкі). Ст.-слав. прилоучаи: по прилоучаю ’выпадкова’, ст.-рус. прилучаи ’абставіны; выпадак; няшчасце, бяда; лёс’, балг. прилу̀ка ’зручны выпадак; прыгода’ (БЕР, 5, 720: аддзеяслоўнае вытворнае ад прылуча), рус. дыял. при́лучь ’выпадак; здарэнне’, прилу́чай ’выпадак’, а таксама прилукну́ть ’набыць выпадкова’, прилуча́ться, прилучи́ться ’здарацца, адбывацца’, укр. прилуча́тися, прилучи́тися ’здарацца, здарыцца’. Варбат (Этимология–1972, 48–49) лічыць роднасным і польск. дыял. przyłyka ’жанчына, якая прыехала з мужам з іншай мясцовасці’, што адрозніваецца ступенню каранёвай галоснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)