прылу́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прылу́чны |
прылу́чная |
прылу́чнае |
прылу́чныя |
| Р. |
прылу́чнага |
прылу́чнай прылу́чнае |
прылу́чнага |
прылу́чных |
| Д. |
прылу́чнаму |
прылу́чнай |
прылу́чнаму |
прылу́чным |
| В. |
прылу́чны (неадуш.) прылу́чнага (адуш.) |
прылу́чную |
прылу́чнае |
прылу́чныя (неадуш.) прылу́чных (адуш.) |
| Т. |
прылу́чным |
прылу́чнай прылу́чнаю |
прылу́чным |
прылу́чнымі |
| М. |
прылу́чным |
прылу́чнай |
прылу́чным |
прылу́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Прылучы́ць, прылуча́ць ’уключыць, далучыць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт.), прілучы́ць ’далучыць’ (Бяльк.), прылучаць ’прычашчаць’ (Ласт.); ст.-бел. прилучати, прилучатися ’далучаць, далучацца’, прилучити, прилучитися (Сл. Скарыны), аддзеяслоўны субстантыў прылучэ́нне ’далучэнне’ (Нас., Гарэц., ТСБМ), ’прычашчэнне’ (Ласт.). Сюды ж вытворныя: прылу́чны ’які выпадкова прыбіўся не да свайго статку’ (Нас.), дзе часткова захоўваецца семантыка прылуча́й ’выпадак’, прылу́ка ’муж, што пасяліўся пасля жаніцьбы ў доме сваёй жонкі’ (Інстр. 2). Узыходзіць да прасл. *prilǫčiti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *lǫčiti, гл. лучы́ць 1 ’яднаць, злучаць’ (гл. таксама ЭССЯ, 16, 132–134). Укр. прилуча́ти ’далучаць; дадаваць; уключаць’. Ст.-рус. прилучити ’прылучаць; даць, падараваць’, рус. дыял. прилуча́ть, прилучи́ть ’прынаджваць, прывабліваць, далучаць’. Гл. таксама Фасмер, 3, 365; ЕСУМ, 3, 315–316, Варбат, Слав. языкозн., IX, 66–67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)