прыла́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыла́джу прыла́дзім
2-я ас. прыла́дзіш прыла́дзіце
3-я ас. прыла́дзіць прыла́дзяць
Прошлы час
м. прыла́дзіў прыла́дзілі
ж. прыла́дзіла
н. прыла́дзіла
Загадны лад
2-я ас. прыла́дзь прыла́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыла́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыла́дзіць, -а́джу, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак.

1. што і да чаго. Прыстасаваць, прырабіць.

П. аглоблі да саней.

2. што. Зрабіць адпаведным па размерах, падагнаць.

П. раму да акна.

3. каго (што). Тое, што і прыстроіць¹ (у 2 знач.; разм.).

П. сына на завод.

|| незак. прыла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыла́дка, -і, ДМ -дцы (да 1 і 2 знач.) і прыла́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыла́дзіць сов.

1. прила́дить, приде́лать; пристро́ить;

п. замо́к да дзвярэ́й — прила́дить (приде́лать) замо́к к две́ри;

п. агло́блю да сане́й — прила́дить огло́блю к саня́м;

2. (расположить что-л. по отношению к чему-л.) приста́вить;

п. ле́свіцу да чаго́е́будзь — приста́вить ле́стницу к чему́-л.;

3. (сделать соответствующим по размерам) подогна́ть, пригна́ть;

п. ра́му да акна́ — подогна́ть (пригна́ть) ра́му к окну́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыла́дзіць, ‑ладжу, ‑ладзіш, ‑ладзіць; зак.

1. што. Прымацаваць, прырабіць што‑н. да чаго‑н.; прыбудаваць. Прыладзіць аглоблі да саней. □ Габрыня падышла да музычнай скрыначкі, выбрала металічны кружок, прыладзіла яго да скрыначкі, завяла і пусціла. Колас. — Калі будзеш дома жыць, дык хоць сенцы якія прыладзім з дошчак ці другое што... Цесна... Галавач. // каго-што. Пакласці, размясціць што‑н. дзе‑н. звычайна зручна, ёмка. Гаспадыня сама выбрала ўсё найлепшае, навязала ў настольнік даволі вялікі вузел, прыладзіла яго сабе на плечы. Шамякін. Вулей прыладзілі на козлы, у ногі палажылі пляскаты камень. Колас. Таццяна прыладзіла свае начоўкі і ўзялася за бялізну. Зарэцкі.

2. што. Зрабіць прыгодным для выкарыстання ў якіх‑н. мэтах. Я пачысціў рыбу, а стары прыладзіў сошкі і падвесіў над агнём кацялок. Ляўданскі. Дома [Патапчык] сапраўды прыладзіў прэнт на завалу ў конскі хлеў, і гэта яму спадабалася. Чарнышэвіч. // Падрыхтаваць. [Лявон:] Вы тут пасядзіце, а я пайду і мігам прыладжу ўсё к дарозе. Купала.

3. што. Зрабіць адпаведным па памерах, падагнаць. Жанчыны прымералі, падправілі, прыладзілі яго [адзенне]. Маўр.

4. перан.; каго. Разм. Уладзіць каго‑н. на якое‑н. месца, на якую‑н. пасаду. Працуючы на заводзе, прыладзіў туды і сына, але цераз тры гады, навучыўшы сына рамяслу, пастаяў, каб падаўся сын у студэнты. Галавач. «Куды б яго прыладзіць, у ездавыя — там таксама патрэбна паваротлівасць, а больш, куды можна перавесці ва ўзводзе?» Мележ. Старэйшы сын Белавуса.. забраў брата Аляксея ў Пецярбург і недзе там прыладзіў у афіцэрскую школу. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыла́дзіць ’прымацаваць, прырабіць; падрыхтаваць; падагнаць’ (Нас., ТСБМ), прыла́дзіць, пріла́дзіць ’тс’ (Бяльк.); сюды ж прыла́дзісты ’зручны ва ўжыванні, спрытны’ (Нас.) і аддзеяслоўныя назоўнікі прыла́да ’прыстасаванне, прыбор, механізм’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Бяльк., ТСБМ), таксама вытворныя: прыла́дак ’прыбор’ (ТСБМ), пріла́дка ’дастасаванне’ (Бяльк.), зборн. прыла́ддзе ’прылады’ (Нар. Гом.). Да ла́дзіць (гл.). Рус. дыял. прила́дить ’зрабіць, прыгатаваць’, укр. прила́дитипрыладзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыладкава́ць сов., см. прыла́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папрыла́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прыладзіць, прырабіць да чаго-н. усё, многае.

П. замкі да дзвярэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прила́дить сов. прыла́дзіць, мног. папрыла́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымайстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што да чаго (разм.).

Прыладзіць, прыстасаваць.

П. вешалку да сцяны.

|| незак. прымайстро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

принорови́ть сов., разг. прымеркава́ць; прыла́дзіць, прыстасава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)