прыкі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. Прыблізна злічыць, вызначыць што-н. (разм.).

П. на калькулятары.

2. што і чаго. Дабавіць.

Прыкінь сто рублёў.

|| незак. прыкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыкі́дка, -і, ДМ -дцы, ж. і прыкі́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкі́нуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыкі́ну прыкі́нем
2-я ас. прыкі́неш прыкі́неце
3-я ас. прыкі́не прыкі́нуць
Прошлы час
м. прыкі́нуў прыкі́нулі
ж. прыкі́нула
н. прыкі́нула
Загадны лад
2-я ас. прыкі́нь прыкі́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыкі́нуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыкі́нуць сов.

1. (бросая, прибавить) прибро́сить, прики́нуть;

2. (прибавить) прики́нуть, наба́вить;

3. (приблизительно определить, рассчитать) прики́нуть;

п. у ду́мках — прики́нуть в уме́;

п. на во́ка — прики́нуть на глаз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. што. Прыбавіць, кінуўшы яшчэ, у дадатак; падкінуць. // Дадаць, дабавіць да таго, што ёсць, набавіць. [Міхал:] Два гады толькі, а яшчэ прыкінуць пяць. Усе машыны будзем мець... Васілевіч.

2. каго-што. Прыкрыць, кінуўшы што‑н. зверху. Жанчына накрыла скрынку посцілкай, прыкінула яе зверху саломай і тады змоўкла. Галавач. Яшчэ дасвеццем, бывала, коўдрай прыкіне на ложку сыноў, сама .. ляціць у кантору паліць грубкі. Карамазаў. // Накінуўшы, прыклаўшы што‑н., прымераць. [Гаспадыня:] — Прыкіньце, падыдзе вам вопратка майго мужа? Новікаў.

3. Вызначыць прыблізна колькасць, вагу, даўжыню і пад. чаго‑н. Прыкінуць па вазе. // Прыблізна падлічыць; падумаўшы, разлічыць, прыйсці да якога‑н. вываду. — Прыкінь, колькі гэта калёс са збруяй закупім? Пташнікаў. Я іншы раз як прыкіну сам сабе ў думках, якія магчымасці ёсць у калгасе .., дык, сапраўды, як бы цябе што падымае на крылах. Хадкевіч. — Яшчэ ў мінулую восень, калі я праект складаў, то прыкінуў, дзе будуць канавы, — адказаў Андрэй. Дуброўскі.

•••

Прыкінуць вокам (на вока) — вызначыць прыблізна што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прики́нуть сов., в разн. знач. прыкі́нуць;

прики́нуть дров прыкі́нуць дроў;

прики́нуть на веса́х прыкі́нуць на вагу́;

прики́нуть в уме́ прыкі́нуць у галаве́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прибро́сить сов., разг. прыкі́нуць, падкі́нуць; см. прибра́сывать 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да прыкі́даць.

2. Незак. да прыкінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушу́піць

прыкінуць, памеркаваць, узважыць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ушу́плю ушу́пім
2-я ас. ушу́піш ушу́піце
3-я ас. ушу́піць ушу́пяць
Прошлы час
м. ушу́піў ушу́пілі
ж. ушу́піла
н. ушу́піла
Загадны лад
2-я ас. ушу́п ушу́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час ушу́піўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыкі́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прыкідваць — прыкі́даць, прыкінуць і прыкідвацца — прыкінуцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыкіда́ць (у 2 знач.) — прыкінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)