прыкуча́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыкуча́ю прыкуча́ем
2-я ас. прыкуча́еш прыкуча́еце
3-я ас. прыкуча́е прыкуча́юць
Прошлы час
м. прыкуча́ў прыкуча́лі
ж. прыкуча́ла
н. прыкуча́ла
Загадны лад
2-я ас. прыкуча́й прыкуча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыкуча́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Прыкуча́ць ’надакучваць’ (Нас.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад слаба зафіксаванага ку́чыць з той самай семантыкай (Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), якое ў форме *куча́ць больш вядома ў прыставачных утварэннях, параўн. дакуча́ць/даку́чыць, надаку́чыць (гл.). Бяспрэфіксны дзеяслоў узыходзіць да прасл. *kučiti (sę). Параўн. арэальна блізкія смал. прику́чить ’тс’, прику́чливый ’сумны, невясёлы; дакучлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыку́чыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыку́чу прыку́чым
2-я ас. прыку́чыш прыку́чыце
3-я ас. прыку́чыць прыку́чаць
Прошлы час
м. прыку́чыў прыку́чылі
ж. прыку́чыла
н. прыку́чыла
Дзеепрыслоўе
прош. час прыку́чыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)