прыкле́йвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыкле́йваюся прыкле́йваемся
2-я ас. прыкле́йваешся прыкле́йваецеся
3-я ас. прыкле́йваецца прыкле́йваюцца
Прошлы час
м. прыкле́йваўся прыкле́йваліся
ж. прыкле́йвалася
н. прыкле́йвалася
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыкле́йваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыкле́йвацца несов., возвр., страд. прикле́иваться; см. прыкле́іцца, прыкле́йваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкле́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыклеіцца.

2. Зал. да прыклейваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкле́іцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́іцца; зак.

Прыліпнуць, прымацавацца з дапамогай клею ці чаго-н. клейкага.

Марка добра прыклеілася.

|| незак. прыкле́йвацца, -аецца.

|| наз. прыкле́йванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прикле́иваться возвр., страд. прыкле́йвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укле́иваться

1. (умещаться) разг. укле́йвацца, накле́йвацца, прыкле́йвацца; см. укле́иться;

2. страд. укле́йвацца, закле́йвацца; накле́йвацца; прыкле́йвацца; см. укле́ивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прикрепля́ться

1. прымацо́ўвацца; (прибиваться) прыбіва́цца; (прикалываться) прыко́лвацца, прышпі́львацца; (приклеиваться) прыкле́йвацца; (пришиваться) прышыва́цца;

2. (становиться на учёт для какого-л. обслуживания) прымацо́ўвацца; см. прикрепи́ться;

3. страд. прымацо́ўвацца; прыбіва́цца; прыко́лвацца, прышпі́львацца; прыкле́йвацца; прышыва́цца; см. прикрепля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліпнуць, прыліпаць, наліпаць, прыклейвацца, прыставаць; брацца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ляпі́цца, лепіцца; незак.

1. Быць пластычным, мець здольнасць прыляпляцца, прыклейвацца. Пластылін добра лепіцца. // перан. Разм. Прыставаць, вязацца, чапіцца. Кажуць, .. здарылася нейкая бяда, глядзі, да яе лепіцца ўжо новая. Дадзіёмаў.

2. Размяшчацца, цесна прымыкаючы да каго‑, чаго‑н., не пакідаючы свабоднага месца. Хлопцы-падлеткі, .. як кулікі, ляпіліся ля самай вады. Чарнышэвіч. Густа лепяцца паабапал вуліцы сялянскія хаты з такімі ж вузкімі і цеснымі, як і сама вуліца, дворыкамі. Колас.

3. Стварацца, рабіцца з пластычных матэрыялаў.

4. Зал. да ляпіць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляпі́ць ’ствараць фігуры з пластычнага матэрыялу’, ’будаваць, майстраваць, карыстаючыся ліпкім, вязкім матэрыялам’, ’прыклейваць, прылепліваць’, ’з сілай ісці (пра мокры снег)’, ’рабіць соты’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Анох.; пух., паст., Сл. ПЗБ), лепі́ць ’тынкаваць’ (ТС), ляпі́цца ’прыляпляцца’, ’цесна прымыкаць’, ’лезці ў цеснату’, ’прыставаць’ (Нас., ТСБМ, ТС; іўеў., паст., Сл. ПЗБ). Укр. ліпи́ти, рус. лепи́ть, польск. lepić, н.-луж. lěpiś, в.-луж. lěpić, чэш. lepiti, славац. lepiť, славен. lẹpíti, серб.-харв. lijèpiti, ле́пити, макед. лепи(се), ляпи, балг. лепя, ст.-слав. при‑лѣпити. Прасл. lepiti () — каузатыў да lьpěti > ліпе́ць2 (гл.). Другая ступень чаргавання галоснай кораня — ліпкі, ліпнуць (Слаўскі, 4, 164; Фасмер, 2, 484). Роднасныя і.-е. адпаведнікі: ст.-інд. lēpayati, iimpáti ’ён мажа’, lipyatē ’прыліпае’, lēpas ’мазь’, répas ’пляма’, ст.-грэч. λίπος ’тлушч’, літ. lìptiпрыклейвацца’, лат. lipt ’тс’, літ. каузатыў lipýti, лат. lipinât ’прыклейваць’, алб. laparós ’запэцканы’, гоц. bilaibjan ’пакідаць’, aflifnan ’заставацца’, ст.-в.-ням. laiba ’скарынка’, тахар. lip‑ ’тс’, хецк. lip‑ ’мажу’. І.‑е. *loip‑, *lep‑ (Міклашыч, 178; Бернекер, 1, 712; Траўтман, 161; Скок, 2, 297–298; Трубачоў, Ремесл. терм. 188; Эт. сл., 14, 217–219; Бязлай, 2, 134; БЕР, 3, 365–367).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)