прыду́рвацца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыду́рваюся |
прыду́рваемся |
| 2-я ас. |
прыду́рваешся |
прыду́рваецеся |
| 3-я ас. |
прыду́рваецца |
прыду́рваюцца |
| Прошлы час |
| м. |
прыду́рваўся |
прыду́рваліся |
| ж. |
прыду́рвалася |
| н. |
прыду́рвалася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыду́рвайся |
прыду́рвайцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
прыду́рваючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыду́рвацца несов., прост. приду́риваться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыду́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Дурэць, весці сябе несур’ёзна.
2. Прыкідвацца дурнем, прыдуркам; прытварацца. [Хмара:] — Слухай, Крамнёў, ты гэта сур’ёзна ці прыдурваешся? Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Прычвара́цца ’прыдурвацца; прытварацца’ (брасл., даўг., Сл. ПЗБ), прычвораць ’выдумляць, вычвараць’ (ТС), сюды ж прычварыць ’цкаваць жывёлу сабакам’ (Шат.). Прыставачны дзеяслоў да чвэрыць (гл.). Параўн. яшчэ пачвара, вычвараць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
глу́пый дурны́, неразу́мны; (бессмысленный) бязглу́зды; (нелепый) недарэ́чны;
◊
глуп как про́бка (осёл) дурны́ як пень (як бот, як бара́н);
прики́дываться глу́пым прыкі́двацца дурны́м, прыду́рвацца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чмуры́ць, чмуру, чмурыш, чмурыць; незак., каго-што і без дап.
1. Дурыць, адурманьваць, тлуміць. [Зоя:] — Дзень і ноч на заводзе і дома мудруе і майструе. Я ўжо казала яму: кінь ты, не чмуры галавы. Сабаленка. — Заўтра... Паслязаўтра. Пасля дожджыку ў чацвер, — ужо весела жартуючы, сказаў Каляда.. — Ты мне не чмуры — пасля дожджыку! Ваданосаў.
2. Ашукваць, абдурваць каго‑н., збіваць з толку. І тулілася ўдоўка, Пеставала прымака: — Ну й разумная галоўка! Як людзей ты чмурыш лоўка! Ну і лёгкая рука! Валасевіч.
3. без дап. Гаварыць, рабіць глупствы; хлусіць; прыдурвацца. [Антонаўна:] — А не чмуры ты, стары дурань. Дзяцей пагадаваў, а розуму не набраўся. Прокша. [Раіса:] — Кіньце чмурыць... Я не такая наіўная, каб не пазнаць, як крычыць сава. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)