Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чмуры́ць, чмуру, чмурыш, чмурыць; незак., каго-што і без дап.
1. Дурыць, адурманьваць, тлуміць. [Зоя:] — Дзень і ноч на заводзе і дома мудруе і майструе. Я ўжо казала яму: кінь ты, не чмуры галавы.Сабаленка.— Заўтра... Паслязаўтра. Пасля дожджыку ў чацвер, — ужо весела жартуючы, сказаў Каляда.. — Ты мне не чмуры — пасля дожджыку!Ваданосаў.
2. Ашукваць, абдурваць каго‑н., збіваць з толку. І тулілася ўдоўка, Пеставала прымака: — Ну й разумная галоўка! Як людзей ты чмурыш лоўка! Ну і лёгкая рука!Валасевіч.
3.без дап. Гаварыць, рабіць глупствы; хлусіць; прыдурвацца. [Антонаўна:] — А не чмуры ты, стары дурань. Дзяцей пагадаваў, а розуму не набраўся.Прокша.[Раіса:] — Кіньце чмурыць... Я не такая наіўная, каб не пазнаць, як крычыць сава.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)