Прыда́ткі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Прыда́ткі
Р. Прыда́так
Прыда́ткаў
Д. Прыда́ткам
В. Прыда́ткі
Т. Прыда́ткамі
М. Прыда́тках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыда́так

‘адростак; азначэнне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыда́так прыда́ткі
Р. прыда́тка прыда́ткаў
Д. прыда́тку прыда́ткам
В. прыда́так прыда́ткі
Т. прыда́ткам прыда́ткамі
М. прыда́тку прыда́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Прыда́так, прыда́ток, мн. л. прыда́ткі ’дадатак; зямельная надбаўка да асноўнай паласы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп.; докш., Янк. Мат.; тураў., Выг. дыс.; Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс., ЛА, 2). Сюды ж прыда́тны ’прыгодны, здатны, здольны’ (ТСБМ, ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад прыда́ць < прасл. *pridati, прэфіксальнае да *dati (гл. дар).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́сікі, ‑аў; адз. вусік, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да вусы (у 1, 2 знач.); маленькія вусы. Собіч не любіў гэтага чалавека, вяртлявага, цыбатага, быстравокага, з тоненькімі моднымі вусікамі. Скрыган.

2. Ніткападобныя атожылкі на сцябле некаторых паўзучых раслін, якімі яны прымацоўваюцца да іншых прадметаў. У прыбудоўцы сенцах гаспадарыць адзін толькі неспакойны вецер,.. пакалыхваючы дзікі вінаград, што моцна ўчапіўся за тонкія дошкі, за кроквы, пераплёўшы іх сваімі цапкімі вусікамі. Колас.

3. Членістыя прыдаткі на галаве ў членістаногіх жывёл.

4. Спец. Доўгія тонкія выступы якой‑н. дэталі, прыстасавання ў выглядзе спружынак, дроцікаў. [Язэп] захапіў рукой жыта і раптам убачыў міну і два драцяныя вусікі, што тырчалі ў розныя бакі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)