прыгнёт, -у, М -ёце, м.

1. гл. прыгнятаць.

2. Жорсткі ўціск, эксплуатацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгнё́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. прыгнё́т
Р. прыгнё́ту
Д. прыгнё́ту
В. прыгнё́т
Т. прыгнё́там
М. прыгнё́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыгнёт, -ту м., мн. нет гнёт, угнете́ние ср., притесне́ние ср.; порабоще́ние ср.; и́го ср.;

пад ~там — под бре́менем

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгнёт, ‑у, М ‑гнёце, м.

Дзеянне паводле дзеясл. прыгнесці — прыгнятаць (у 2 знач.); жорсткі ўціск, эксплуатацыя. Класавы прыгнёт. Нацыянальны прыгнёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгнята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Прыціскаць чым-н. цяжкім зверху.

П. сыр каменем.

2. каго (што). Эксплуатаваць, не даваць свабодна жыць.

П. слабых.

3. каго (што). Непакоіць, ствараць цяжкі, падаўлены настрой.

Прыгнятаюць змрочныя думкі.

|| зак. прыгне́сці, -няту́, -няце́ш, -няце́; -няцём, -нецяце́, -няту́ць; -нёў, -няла́, -ло́; -няці; -не́чаны.

|| наз. прыгнёт, -у, М -ёце (да 2 знач.) і прыгне́чанне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гнё́т

прыгнёт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. гнё́т
Р. гнё́ту
Д. гнё́ту
В. гнё́т
Т. гнё́там
М. гнё́це

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уці́ск, -у, м.

1. гл. уціскаць².

2. Грубае абмежаванне ў правах; прыгнёт.

Сацыяльны ў.

Каланіяльны ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жывагло́цтва, ‑а, н.

Разм. Бязлітасны прыгнёт, пажыва за кошт іншых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгне́чаны, -ая, -ае.

1. Які церпіць прыгнёт, уціск, эксплуатуецца.

П. народ.

2. Які адчувае на сабе прыгнечанне (у 2 знач.); цяжкі, змрочны.

П. настрой.

|| наз. прыгне́чанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

І́га1 ’ярмо для запрагання валоў’ (мін., Жыв. сл., 42). Рус. и́гопрыгнёт’, уст. ’ярмо’, укр. і́го ’ярмо’, польск. jugo ’ярмо, перакладзіна ў санях’, палаб. jaiďüпрыгнёт, ярмо’, чэш. jho ’тс’, славен. igȏпрыгнёт, валоўе ярмо’, серб.-харв. уст. игопрыгнёт, ярмо’, балг. и́гопрыгнёт’, макед. игопрыгнёт, ярмо’. Ст.-слав., ст.-рус. игопрыгнёт, ярмо’. Прасл. *jьgo < *i̯ŭgom узыходзіць да і.-е. *i̯eu̯‑g‑ ’звязваць’; параўн. і.-е. матэрыял: літ. jùngas ’ярмо’ (n — пад уплывам дзеяслова jùngti ’злучаць, запрагаць’), ст.-інд. yugám ’ярмо’, junákti ’запрагаць, спалучаць’, лац. iugum ’ярмо’, iungō ’звязваць, злучаць’, грэч. ζυγόν ’ярмо’, ζεύγνῡμι ’запрагаць, спалучаць’, хец. i̯ukan ’ярмо’, гоц. juk ’тс’, арм. luc ’тс’, авест. yaog‑ ’запрагаць’. Бернекер, 1, 421–422; Покарны, 1, 508–509; Фасмер, 2, 115–116; Слаўскі, 1, 445–446; Безлай, 1, 208; Трубачоў, Эт. сл., 206–208, там жа падрабязны агляд літ-ры. Этнаграфічны бок гл. Машынскі, Kultura, 647–656.

Іга́2 ’злая жанчына’ (Нас.). Гл. яга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)