прыглушы́ць, -ушу́, -ўшыш, -ўшыць; -ўшаны; зак.

Зрабіць менш чутным, гучным, некалькі заглушыць (у 2—4 знач.).

П. матор.

|| незак. прыглуша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыглу́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыглушы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыглушу́ прыглу́шым
2-я ас. прыглу́шыш прыглу́шыце
3-я ас. прыглу́шыць прыглу́шаць
Прошлы час
м. прыглушы́ў прыглушы́лі
ж. прыглушы́ла
н. прыглушы́ла
Загадны лад
2-я ас. прыглушы́ прыглушы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыглушы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыглушы́ць сов.

1. в разн. знач. приглуши́ть;

п. го́лас — приглуши́ть го́лос;

п. мато́р — приглуши́ть мото́р;

2. перен. (заглушить) приглуши́ть, подави́ть;

п. ініцыяты́ву — подави́ть инициати́ву;

3. слегка́ оглуши́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыглушы́ць, ‑глушу, ‑глушыш, ‑глушыць; зак.

1. каго-што. Зрабіць менш чутным, гучным. У адну секунду Алёшка быў на волі і бег, запыхаўшыся, .. паўз тратуар, каб мяккай зямлёй прыглушыць цяжкія ўдары ног. Лынькоў. Той майскі дождж — колькі ён ратаваў добрых людзей! Прыглушыў шум крокаў, змыў сляды. Шамякін. // Паслабіць або спыніць дзейнасць чаго‑н. Непрыкметна падкаціўшы .. [«Кацюшу»], артылерысты ва ўпор прыглушылі нахабніка [бранявік]. Брыль. Добры мой шафёр, Я прашу ад сэрца, Прыглушы матор, Хай ён так не рвецца. Пушча. Ад’ехаўшы крыху, Бронік прыглушыў радыёпрыёмнік, цішэй зрабіў музыку і спытаў цераз плячо: — Далёка крочым, дзеду? Ракітны.

2. перан.; што. Прымусіць аслабнуць, зменшыцца; стрымаць (пачуццё, адчуванне). Чытаў суткамі, нібы хацеў прыглушыць каханне да сваёй Валі, якое, я ведаў цяпер добра, жыло ва мне. Гаўрылкін. І мы чакалі, злавалі і лаялі сябра, каб хоць крыху прыглушыць голад. Асіпенка.

3. перан.; каго-што. Разм. Не даць магчымасці праяўляцца, развівацца каму‑, чаму‑н. Прыглушыць ініцыятыву. □ Новы рытм семінарскага жыцця прыглушыла нямецкая акупацыя. С. Александровіч.

4. каго. Выклікаць страту прытомнасці (ударам, паветранай хваляй і пад.). Мужчыны, вартаўнікі, прыглушылі .. [зачумленага] дручкамі і закапалі амаль жывога. Брыль. // Забіць, знішчыць каго‑, што‑н. Надвячоркам нехта прыглушыў двух немцаў. Адамчык. // перан. Выклікаць пасіўнасць, абыякавасць. Кандрат Назарэўскі бачыў, як прыглушылі падзеі малую сястру. Чорны.

5. што. Разм. Патушыць, пагасіць. Займаўся дзень, калі мы прыглушылі апошнія ўспышкі агню. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приглуши́ть сов., в разн. знач. прыглушы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыглуша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыглушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыглу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыглушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глушану́ць

прыглушыць, ударыць каго-небудзь; ударам па лёдзе або падводным выбухам давесці рыбу да стану здранцвення’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. глушану́ глушанё́м
2-я ас. глушане́ш глушаняце́
3-я ас. глушане́ глушану́ць
Прошлы час
м. глушану́ў глушану́лі
ж. глушану́ла
н. глушану́ла
Загадны лад
2-я ас. глушані́ глушані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час глушану́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

суня́ць, суніму́, суні́меш, суні́ме; сунімі́; су́няты; зак.

1. што. Супакоіць, спыніць.

С. слёзы.

С. кроў.

2. што. Стрымаць рух, праяўленне чаго-н.

С. каня.

С. натоўп.

3. каго (што). Угаманіць, прымусіць супакоіцца.

С. дзяцей.

4. перан., што. Аслабіць, прыглушыць якое-н. пачуццё.

С. гнеў.

|| незак. суніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суці́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. каго-што. Супакоіць, давесці да стану спакою, уціхамірыць.

С. дзяцей.

2. што. Змякчыць, зрабіць менш адчувальным; аслабіць, прыглушыць якое-н. пачуццё.

С. боль.

С. хваляванне.

3. каго-што. Прыцішыць, затрымаць (чый-н. ход, рухі пад.).

С. каня.

С. бег.

|| незак. суціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. суцішэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)