прыгарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; зак.

1. Пра печанае, смажанае: трохі абгарэць, абвугліцца.

Бульба прыгарэла.

2. Пра вадкую страву, кашу: пры варцы, кіпячэнні пачаць пахнуць дымам, гарам або прыстаць, прыліпнуць да пасудзіны.

Малако прыгарэла.

Каша прыгарэла да гаршка.

|| незак. прыгара́ць, -а́е і прыга́рваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгарэ́ць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. прыгары́ць прыгара́ць
Прошлы час
м. прыгарэ́ў прыгарэ́лі
ж. прыгарэ́ла
н. прыгарэ́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час прыгарэ́ўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыгарэ́ць сов.

1. в разн. знач. подгоре́ть, пригоре́ть;

блін ~рэ́ў — блин пригоре́л;

малако́э́ла — молоко́ пригоре́ло;

2. пригоре́ть;

шлак ~рэ́ў да рашо́ткі — шлак пригоре́л к решётке

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгарэ́ць, ‑рыць; зак.

1. Трохі абгарэць, абвугліцца (пра што‑н. печанае, смажанае); падпаліцца. Бульба прыгарэла. Блін прыгарэў. // Падгарэўшы, пачаць пахнуць дымам, гарам. Малако прыгарэла. // Прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. (пры варцы, кіпячэнні і пад.). Каша прыгарэла да гаршка.

2. Спец. Прыстаць да чаго‑н. (пры апрацоўцы агнём). Шлак прыгарэў да рашоткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыгара́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е і папрыга́рваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; зак.

Прыгарэць у многіх месцах, прыгарэць — пра ўсё, многае.

Бліны папрыгаралі (папрыгарвалі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пригоре́ть сов. прыгарэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папрыга́рваць, ‑ае; зак.

Прыгарэць у многіх месцах, прыгарэць — пра ўсё, многае. Бліны папрыгарвалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгара́ць, ‑ае.

Незак. да прыгарэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыга́рваць, ‑ае.

Незак. да прыгарэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыга́рваць несов.

1. в разн. знач. подгора́ть, пригора́ть;

2. пригора́ть;

1, 2 см. прыгарэ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)